Барок (Буда-Кашалёўскі раён)
Баро́к[1] (трансліт.: Barok, руск.: Борок) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета. ГеаграфіяУ 16 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля. На захадзе мяжуе з лесам. Паміж пасёлкам Барок, вёскай Елянец і былым пасёлкам Ясная Паляна (Буда-Кашалёўскі раён) знаходзіцца Яснапалянскае радовішча глін, пластападобны паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Ва ўскрышы супескі, жвір, галька, пяскі. Побач аўтадарога, якая злучае пасёлак з Буда-Кашалёвам. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы ў 1943 годзе размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. 16 жыхароў вёскі загінулі на франтах вайны. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда). Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia