Новае Жыццё (Буда-Кашалёўскі раён)
Но́вае Жыццё[1] (трансліт.: Novaje Žyccio, руск.: Новое Житьё) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета. На захадзе мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 19 км на захад ад Буда-Кашалёва, 67 км ад Гомеля, 11 км ад чыгуначнай станцыі Забаб'е (на лініі Жлобін — Гомель). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе ў пасёлак перасяліліся жыхары пасёлка Дубенск. У 1931 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 8 двароў. На фронце загінулі 10 жыхароў пасёлка. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia