Елянец
Еляне́ц[1] (трансліт.: Jelianiec, руск.: Еленец) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца ў 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля. Працякае рака Недайка (прыток ракі Дняпро). За 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца Елянецкае радовішча глін[2]. Пластавы паклад звязаны з адкладамі палтаўкай серыі (палеаген-неаген). Ва ўскрышы дробназярністыя пяскі. Паміж вёскай Елянец, пасёлкам Барок (Буда-Кашалёўскі раён) і былым пасёлкам Ясная Паляна (Буда-Кашалёўскі раён) знаходзіцца Яснапалянскае радовішча глін, пластападобны паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Ва ўскрышы супескі, жвір, галька, пяскі. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад прамым вуглом далучаюцца два завулкі і кароткая вуліца. На поўдні амаль паралельна да галоўнай размешчана кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВыяўлены археолагамі курганны магільнік (7 насыпаў, у 2,5-3 км на паўночны ўсход ад вёскі, абапал лясной дарогі) сведчыць пра засяленне гэтай тэрыторыі з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Менскім ваяводстве ВКЛ. У 1525-27 гадах сяло Елянцы згадваецца ў перапісцы Васіля III і Жыгімонта I па пытаннях памежных канфліктаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у Недайскай воласці Беліцкага, затым Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1858 годзе валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 4 ветракі, крупарушка, гамарня, карчма. З 1907 года дзейнічала народная вучэльня (62 вучні). У 1909 годзе 1200 дзесяцін зямлі, школа, млын. У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе акупанты спалілі 8 двароў і забілі 4 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 98 жыхароў вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1967 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны помнік. Па перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда). Размяшчаліся дапаможная гаспадарка «Ніва», камбінат бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. Да 16 снежня 2009 года ў складзе Старабудскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia