Усходнефрызская мова
![]() Усхо́днефры́зская мова (саманазва: Seeltersk) — адна з трох фрызскіх моў, якія ўваходзяць у склад англа-фрызскай падгрупы заходнегерманскай групы германскай галіны індаеўрапейскае моўнай сям'і. Нярэдка мову пазначаюць вузейшым тэрмінам — Затэрла́ндская мова, разглядаючы яе як апошні жывы дыялект уласна ўсходнефрызскай мовы. Распаўсюджаная ў горадзе Затэрланд, што на захадзе нямецкай федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Цесна звязаная з паўночнафрызскай, распаўсюджанай на крайняй заходняй поўначы Германіі, і заходнефрызскай (распаўсюджаная на паўночным захадзе Нідэрландаў) мовамі, з якімі ўтварае групу фрызскіх моў. Стараўсходнефрызская моваГісторыя развіцця ўсходнефрызскай мовы пачынаецца з перыяду існавання стараўсходнефрызскай мовы, на якой размаўлялі ва Усходняй Фрысландыі — гістарычным рэгіёне, які размяшчаецца паміж рэкамі Лаўэрс (Нідэрланды) і Везэр (Германія); таксама ў гэты рэгіён уваходзілі дзве невялікія мясціны на ўсходнім беразе Везэра. Стараўсходнефрызскую мову можна падзяліць на дзве дыялектныя групы: везэрскую, распаўсюджаную на ўсходзе, і эмскую (захад арэала мовы). З XVI ст. стараўсходнефрызская паступова страціла ранейшы арэал ужывання пад ціскам навакольных ніжненямецкіх дыялектаў і заняпала. Выміранне эмскага дыялекту датуецца перыядам прыкладна першае палавіны XVII ст. Перыяд вымірання ўсходняга (везэрскага) дыялекту прыпадае на больш позні час — к пачатку XVIII ст. Найбольш доўга дыялект пратрымаўся на востраве Вангероге, дзе апошні яго носьбіт памёр у 1953 годзе. На цяперашні час стараўсходнефрызская больш не распаўсюджана ў гістарычным рэгіёне Усходняя Фрызія, аднак многія яго жыхары дагэтуль лічаць сябе фрызамі, а свой дыялект ніжненямецкай мовы называюць словам Freesk. Гэты дыялект, у прыватнасці, характарызуецца моцным фрызскім субстратам. Затэрландскі дыялектАпошнім жывым дыялектам стараўсходнефрызскай мовы з'яўляецца адзін з дыялектаў эмскай дыялектнай групы — затэрландскі дыялект, пад якім часцей за ўсё і маюць на ўвазе тэрмін усходнефрызская мова. Дыялект распаўсюджаны ў Затэрландзе, які знаходзіцца на поўдзень ад уласна Усходняй Фрызіі. Як мяркуюць даследчыкі, тэрыторыя сучаснага Затэрланда была каланізавана фрызамі Усходняй Фрызіі ў ХІ ст. Дзякуючы знаходжанню Затэрланда сярод непраходных балот і высокаму статусу дыялекту ў параўнанні з ніжненямецкай сярод жыхароў рэгіёна затэрландскі дыялект здолеў добра захавацца на працягу стагоддзяў. Сярод іншых фактараў, што паспрыялі захаванню мовы, адзначаецца таксама і той факт, што па заканчэнні Трыццацігадовай вайны Затэрланд стаў часткай мюнстэрскага біскупства, якое прытрымлівалася каталіцкае царквы, у адрозненне ад астатняй Усходняй Фрызіі, якая на той час ужо стала пратэстанцкай. Гэта стала прычынай абмежавання кантактаў Затэрланда з паўночнымі пратэстанцкімі тэрыторыямі, што таксама магло паўплываць на большае захаванне мовы ў Затэрландзе. НосьбітыНа цяперашні час ацэнкі ў колькасці носьбітаў усходнефрызскай мовы адрозніваюцца слаба. Агульнае насельніцтва Затэрланда складае прыкладна 10 000 чал., з іх на ўсходнефрызскай размаўляе каля 2250 чал.[2] Паводле некаторых іншых ацэнак на мове можа добра размаўляць каля 2000 чал., з іх крыху менш за палавіну з'яўляюцца носьбітамі ўсходнефрызскай. Падаюцца таксама і іншыя звесткі, згодна з якімі колькасць носьбітаў можа складаць значна большую лічбу, амаль у шэсць з палавінай тыс. чал.[3] Лінгвістычны партал Ethnologue, спасылаючыся на звесткі Салмінена на 2007 год, указвае колькасць носьбітаў у 1000 чал.[4] Пераважная большасць носьбітаў належыць да старэйшага пакалення, з-за чаго мова знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай знікнення. Між тым, расце колькасць маладых носьбітаў усходнефрызскай мовы, якія выхоўваюць сваіх дзяцей на гэтай мове. Развіццё![]() Намаганні па падтрымцы мовы прыкладае арганізацыя Seelter Buund (бел.: «Затэрландскі саюз»). Побач з паўночнафрызскай і пяццю іншымі мовамі ўсходнефрызская трапіла ў спіс рэгіянальных моў, якія падтрымліваюцца Германіяй паводле Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, ратыфікаванай у 1998 годзе. На працягу апошняга стагоддзя развіваецца літаратура на мове. Асноўная характарыстыкаФанетыкаУсходнефрызская фанетыка лічыцца вельмі архаічнай, асабліва ў дачыненні да старафрызскай мовы[5]. Ніжэй прыведзена фанетыка паводле даследаванняў Марана Форта[6][7].
Зычны /r/ у складзе часта рэалізуецца як галосны [ɐ]. Кароткія галосныя:
Паўдоўгія:
Доўгія:
На цяперашні час выбухныя ўсходнефрызскай мовы аглушыліся. Між тым, звонкае вымаўленне захоўваецца ў пажылых носьбітаў.
Дыялектны падзелЗатэрландскі дыялект падзяляецца на тры гаворкі, якія адпавядаюць тром асноўным сёлам муніцыпалітэта Затэрланд: рамсласкую, шарэльскую і струклінгенскую. Статус літаратурнай мовы замацаваны на рамсласкай гаворцы. Усе тры гаворкі з'яўляюцца ўзаемназразумелымі. Прыклад тэкстуПрыклад тэксту на ўсходнефрызскай і параўнанне ўсходнефрызскай мовы з некаторымі іншымі германскімі мовамі на прыкладзе гэтага тэксту. Усходнефрызская:
Паўночнафрызская (бекінгардскі або моорынскі дыялект):
Заходнефрызская:
Усходнефрызскі дыялект ніжненямецкай мовы:
Нямецкая:
Нідэрландская:
Афрыкаанс:
Англійская:
Пераклад:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia