Пліса (прыток Нёмана)
Пліса́ — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман. НазваПаводле Тапарова і Трубачова, паходжанне няяснае. Магчыма, звязанае са ст.-пруск. Plissingis (-ing- — суфікс) або з лужіцкай ракой Pleise[1]. Назву Пліса маюць рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Бярэзіны, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава, азёры паабапал Глыбокага (на правабярэжжы дзвінскай ракі Дзісны). Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса , Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[2]. Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́ (Res-, -et-).[крыніца?] ГідраграфіяДаўжыня ракі 25 км, плошча вадазбору 121 км², сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 м/км. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Забалаць і за 8 км ад Навагрудка. Генеральны кірунак цячэння — поўнач і паўночны ўсход. Працякае ў межах Навагрудскага ўзвышша. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізавана. Упадае ў Нёман за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізаванае. Найвялікшы населены пункт на рацэ — аграгарадок Уселюб (593 чалавекі на 2008 год). Акрамя яго, рака працякае каля вёсак Шкелічы, Марцулі, Зенявічы, а таксама Пліса 1 і Пліса 2. Ва Уселюбе на рацэ плаціна і запруда ў былой шляхецкай сядзібы О’Руркаў. Асноўныя прытокі — Беніца, Ляхаўка (справа) і Лешчанка[3] (злева). Упадае ў Нёман каля вёскі Мікалаева. Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні каля 10 метраў, хуткасць цячэння — 0,2 м/с. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia