Уса (прыток Нёмана)
Уса́, канал Шубіна (у сярэднім цячэнні), Шубіна-Нёманскі канал (у ніжнім цячэнні) — рака ў Валожынскім, Стаўбцоўскім і Навагрудскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана. НазваНазва Уса балцкага паходжання. Корань Us- таксама ў іншых (двух) гідронімах Уса (прыток Нёмана і прыток Бярэзіны), у назвах ракі Усія (прыток Угры), возера Усая. У больш пашыраным выглядзе аснова Us-ṷ- (> Усв-) у назвах рэк Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), возера Усвят (на Задзвінні). Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача. Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам. Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні. Назва Уса значыць «Блішчастая (рака)». ГідраграфіяДаўжыня складае 75 км[3]. Вадазбор — 665 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,1 ‰. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Таўканы Валожынскага раёна, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, па Налібоцкай пушчы, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна. Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—1 км, у Стаўбцоўскім раёне каля вёскі Драздоўшчына пашыраецца да 1,5 км, каля вёскі Пільніца звужаецца да 0,2 км. Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні двухбаковая (шырыня 0,1—0,15 км), у вярхоўі і нізоўі забалочаная, на астатнім працягу сухая, перасечаная ручаямі і меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 8—10 м) на працягу 20 км перад вусцем каналізаванае. Асноўныя прытокі — рэкі Казялец, Замянка, Вадзічанька, Быстрая (правыя), Шура, Рэчыца, Каменка (левыя). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia