Капусціна (Ільянскі сельсавет)
Капу́сціна[1] (трансліт.: Kapuscina, руск.: Капустино) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 38 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, 72 км ад Мінска. ГісторыяУ 1842 г. вёска ў Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, у складзе маёнтка Скабярэц, уласнасць П. Сутовіча. У 1873 г. ў Залеснай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці таго ж павета, уласнасць Ліпскага, 34 рэвізскія душы. У 1894 г. адкрыта школа граматы; у 1908 г. 101 дзесяціна надзелаў. З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Ільянскай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. З лістапада 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Ільянскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей. 26.6.1949 г. створаны калгас «Чырвоная зорка», пасля вёска ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума. Працавала бібліятэка. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia