Цагельня (Вілейскі раён)
Цаге́льня[1] (трансліт.: Cahieĺnia, руск.: Цагельня) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, за 79 км ад Мінска. ГісторыяУ 1832 годзе засценак у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Ігнація Багдановіча. У 1897 годзе два засценкі ў Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Засценак у Ільянскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2][3]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Суднікоўскім сельсавеце, дзейнічала цагельня. З 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года да 5 ліпеня 1957 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці, з 6 верасня 1957 года ў Ільянскім сельсавеце; з 20 ліпеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia