Юнцавічы
Ю́нцавічы[1] (трансліт.: Juncavičy, руск.: Юнцевичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 45 км на ўсход ад горада Вілейка, 147 км ад Мінска, на аўтадарозе Альковічы—Хадасы. ГісторыяУ 1744 г. сяло ў Вілейскім старостве Віленскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска і маёнтак Кунцэвічы ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Аляксандры Гарайн. У 1830—60-я гг. ўласнасць Бароўскіх, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У 1897 г. вёска (17 двароў, 214 жыхароў), маёнтак (41 жыхар), млын (7 жыхароў) у Крайскай воласці Вілейскага павета. У 1908 г. ў складзе Старынскай сельскай грамады, 184 дзесяцін надзелаў зямлі. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Ілья, Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР. З 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Альковіцкім сельсавеце. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. З 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёне, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці. 20.8. 1944 г. створаны калгас «1 Мая», затым у складзе саўгаса «Стайкі». Працавалі пачатковая школа, бібліятэка, магазін. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia