Дварэц (Ільянскі сельсавет)
Дварэ́ц[1] (трансліт.: Dvarec, руск.: Дворец) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 35 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 83 км ад Мінска. ГісторыяУ 1715 годзе згадваецца як фальварак ў складзе маёнтка Ілля ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[2]. У 1726 годзе фальварак у маёнтку Ілья, уласнасць М. Савіцкага, потым ільянскага касцёла. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, двор і вёска, уласнасць ільянскай каталіцкай плябаніі. У 1897 годзе вёска ў Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы ў Ільянскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Ільянскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 12 мая 1949 года створаны калгас «Чырвоны Дварэц». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Станам на 1988 год у складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia