Шчарачыха
Шчарачы́ха[1] (трансліт.: Ščaračycha, руск.: Щарочиха) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 97 км ад Мінска. ГісторыяУ 1897 годзе вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. З 1921 года ў складзе Польшчы. Вёска ў Хаценчыцкай гміне Вілейскага павета Навагрудскага, з 1925 г. Віленскага ваяводстваў. З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 г. ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Навагуцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Ільянскім, з 5 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. З 21 студзеня 1969 г. ў Ільянскім сельсавеце. Землі знаходзіліся ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia