Алег Канстанцінавіч Антонаў
Алег Канстанцінавіч Антонаў (руск.: Оле́г Константи́нович Анто́нов; 25 студзеня (7 лютага) 1906, с. Троіцкае, Падольскі раён, Маскоўская вобласць — 4 красавіка 1984, Кіеў) — савецкі авіяканструктар, доктар тэхнічных навук (1960), прафесар (1978). БіяграфіяНарадзіўся 25 студзеня (7 лютага) 1906 года ў вёсцы Троіцкае цяпер Падольскі раён Маскоўскай вобласці. З 1912 года жыў у горадзе Саратаве. У 1915—1922 гадах вучыўся ў Саратаўскім рэальным вучылішчы (скончыў 2 класа) і сярэдняй школе (цяпер — СШ № 23). З юных гадоў захапляўся авіяцыяй, займаўся ў школьным гуртку аматараў авіяцыі; ў 1921 годзе падаў заяву ў Чырвоны Паветраны Флот з просьбай прыняць яго ў авіяцыйную школу, аднак атрымаў адмову з прычыны ўзросту і прыёму толькі камандзіраў Чырвонай Арміі. У 1924 годзе падчас навучання на пуцейскім факультэце Саратаўскага ўніверсітэта, у які ён паступіў, каб быць бліжэй да авіяцыі; пабудаваў свой першы планёр, арганізаваў мясцовы Гурток аматараў авіяцыі. У тым жа годзе навучальная ўстанова была закрытая, і Антонаву прыйшлося шукаць новае месца вучобы. У 1924 годзе прыняў удзел ва II Усесаюзных Планерных выпрабаваннях у Кактэбеле. У 1925 годзе паступіў на машынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута імя Калініна, які скончыў у 1930 годзе. З 1933 года — галоўны канструктар Планернага завода ў Тушына. З 1938 года — вядучы інжынер КБ Якаўлева. У 1940—1941 гадах — галоўны канструктар завода ў Ленінградзе. У 1941 годзе атрымаў заданне па арганізацыі вытворчасці планёраў ў Каўнасе на базе былога трамвайнага завода, аднак неўзабаве вайна разбурыла пачынанні; Антонаў быў прызначаны галоўным інжынерам Планернага кіравання Наркамата авіяцыйнай прамысловасці. З 1943 года — першы намеснік генеральнага канструктара Якаўлева, 1946 кіраваў філіялам ОКБ ў Навасібірску, пазней — сваім ОКБ-153 (c 1952 — кіеўскае ГСОКБ-473, з 1966 — Кіеўскі механічны завод, з 1984 — ОКБ імя А. К. Антонава, з 1989 — Авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс «Антонаў»). У 1962 годзе прысвоена званне Генеральнага канструктара ОКБ. Член КПСС з 1945 года. Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 5-11 скліканняў ад Кіеўскай вобласці. Жыў у Кіеве. Памёр 4 красавіка 1984 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia