Алена Роўнаапостальная
Флавія Юлія Алена Аўгуста (лац.: Flavia Iulia Helena; каля 250—330) — маці рымскага імператара Канстанціна I. Праславілася сваёй дзейнасцю па распаўсюджванні хрысціянства і праведзенымі ёю раскопкамі ў Іерусаліме, у час якіх, паводле сцвярджэнняў хрысціянскіх храністаў, былі здабыты Труна Гасподняя, Жыватворчы Крыж і іншыя рэліквіі Мукаў Хрыстовых. Алена шануецца шэрагам хрысціянскіх цэркваў як святая ў ліку роўнаапостальных (Святая Роўнаапостальная царыца Алена, Алена Канстанцінопальская). ЖыццяпісДакладны год нараджэння Алены невядомы[3]. Нарадзілася яна ў гарадку Дрэпан у Віфініі (недалёка ад Канстанцінопаля ў Малой Азіі), як пра тое паведамляе Пракоп[4]. Пазней яе сын, імператар Канстанцін Вялікі, у гонар маці «ранейшае паселішча Дрэпану зрабіў горадам і назваў Еленопалем»[5]. Сёння гэта паселішча атаясамляецца[6] з турэцкім горадам Херсек, наваколлі Алтынавы, правінцыя Ялава. Як мяркуюць сучасныя гісторыкі[крыніца?], Алена дапамагала свайму бацьку на коннай станцыі, разлівала віно падарожнікам, якія чакалі перапрагання коней, ці проста працавала служанкай у карчме[7]. Там яна, мабыць, і пазнаёмілася з Канстанцыем Хлорам пры Максіміяне Геркуліі, які стаў кіраўніком (цэзарам) Захаду. У пачатку 270-х гадоў яна стала яго жонкай, або канкубінай, гэта значыць неафіцыйнай пастаяннай сужыцелькай[8]. 27 лютага 272 года[9] у горадзе Наіс (суч. сербскі Ніш) Алена нарадзіла сына — Флавія Валерыя Аўрэлія Канстанціна, будучага імператара Канстанціна Вялікага, які зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі. Пра тое, ці былі ў Алены яшчэ дзеці, нічога не вядома[крыніца?]. ![]() У 293 годзе Канстанцый быў усыноўлены імператарам Максіміянам і разыйшоўся з Аленай, ажаніўшыся з пасербкай Максіміяна Феадорай. Пасля гэтага і да пачатку валадарання яе сына звесткі пра жыццё Алены адсутнічаюць. Верагодна[крыніца?], яна не выдалялася далёка ад родных месцаў, таму што яе сын Канстанцін пачаў узвышэнне з Нікамедыі (цэнтр Віфініі), адкуль быў выкліканы ў 305 годзе на захад бацькам, які стаў імператарам заходняй часткі Рымскай імперыі. Не выключана[крыніца?], што Алена перабралася на захад бліжэй да сына ў Трэвер (сучасны Трыр), які стаў рэзідэнцыяй Канстанціна пасля таго, як ён атрымаў у спадчыну ад бацькі самую заходнюю частку Рымскай імперыі. У брашуры, выдадзенай епіскапатам і духавенствам Трырскага сабора, паведамляецца, што святая Алена «аддала частку свайго палаца біскупу Агрытыусу» пад царкву, стаўшы заснавальніцай Трырскага кафедральнага сабора Святога Пятра[10]. Калі Алена перавярнулася ў хрысціянства, ёй было ўжо за шэсцьдзесят. Паводле сведчанняў яе сучасніка Еўсевія Кесарыйскага, гэта адбылося пад уплывам яе сына Канстанціна[11]. Першыя манеты з выявай Алены, дзе яна тытулуецца Nobilissima Femina (літар. «найвысакародная жанчына»), былі адчаканены ў 318—319 гг. у Фесалоніках[12]. У гэты перыяд Алена, верагодна, пражывала пры імператарскім двары ў Рыме ці Трыры, але згадак у гістарычных хроніках пра гэта няма[13]. У Рыме ёй належаў вялікі маёнтак Сесорый. У адным з памяшканняў яе палаца была ўстроена хрысціянская царква — Аленінская базіліка (Liber Pontificalis прыпісвае яе пабудову Канстанціну, але гісторыкі не выключаюць таго, што ідэя перабудовы палаца належала самой Алене)[14]. У 324 годзе Алена была абвешчана сваім сынам аўгустай: «вянчаў ён царскім вянком багамудрую маці сваю, Алену, і дазволіў ёй, як царыцы, чаканіць сваю манету»[15]. Еўсевій адзначыў, што Канстанцін даручыў Алене распараджацца царскай казной паводле свайго меркавання[16]. Пра вялікую павагу імператара да маці ёсць таксама сведчанне з боку нехрысціянскага гісторыка. Аўрэлій Віктар перадае гісторыю, як Канстанцін забіў сваю жонку Фаўсту з-за папрокаў Алены ў яе адрас[17]. ![]() У 326 годзе Алена (ужо ў вельмі старэчым узросце, хоць і ў добрым здароўі) распачала паломніцкае падарожжа ў Іерусалім: «гэта старыца незвычайнага розуму са шпаркасцю юнака паспяшалася на ўсход»[18]. Пра яе набожную дзейнасць падчас падарожжа падрабязна распавёў Еўсевій, і водгаласы яго захаваліся ў рабінскім антыевангельскім сачыненні V стагоддзя «Тальдот Ешу», у якім Алену (маці Канстанціна) назвалі кіраўніцай Іерусаліма і прыпісалі ёй ролю Понція Пілата[19]. Сканала Алена на 80-м годзе жыцці — паводле розных здагадак, у 327, 328 ці 330 годзе[20][21]. Месца яе смерці дакладна невядома, называецца Трыр[22], дзе ў яе быў палац[23], ці нават Палесціна[24]. Версія пра смерць Алены ў Палесціне не пацвярджаецца паведамленнем Еўсевія Памфіла, што яна «скончыла сваё жыццё ў прысутнасці, на вачах і ў абдымках такога вялікага сына»[25]. Раскопкі Алены ў Іерусаліме![]() Сон Святой Алены (Паала Веранезэ, каля 1580 года) Ва ўзросце каля 80 гадоў Алена распачала падарожжа ў Іерусалім. Сакрат Схаластык піша, што гэта яна зрабіла пасля таго, як атрымала ўказанне ўва сне[26]. То ж паведамляе і «Хранаграфія Феафана»: «мела прывід, у якім ёй загадвалася адправіцца ў Іерусалім і вывесці на святло божае месцы, зачыненыя бязбожнікамі»[27]. Атрымаўшы падтрымку ў гэтым распачынанні ад свайго сына, Алена адправілася ў паломніцтва:
У пошуках рэліквій Мукаў Хрыстовых Алена пачала раскопкі на Галгофе, дзе, раскапаўшы пячору, у якой, паводле падання, быў пахаваны Ісус Хрыстос, здабыла Жыватворчы Крыж, чатыры цвікі і тытла INRI. Таксама з паломніцтвам Алены ў Іерусалім паданне IX стагоддзя, якое не грунтуецца на гістарычных хроніках, звязвае паходжанне святой лесвіцы[28]. Здабыццё ёю Крыжа паклала пачатак святу Узвіжання Крыжа. Дапамогу ў раскопках Алене аказалі іерусалімскі епіскап Макарый I і згаданы ў апокрыфах мясцовы жыхар Іуда Кірыяк[20]. Гэта гісторыя апісана многімі хрысціянскімі аўтарамі таго часу: Амвросіем Медыяланскім (каля 340—397), Руфінам (345—410)[29], Сакратам Схаластыкам (каля 380—440)[30], Феадарытам Кірскім (386—457)[31], Сульпіцыем Северам (каля 363—410)[32], Сазаменам (каля 400—450)[33] і іншымі[34]. Падарожжа і дабрачыннасць Алены падчас паломніцтва апісаны ў «Жыцці блажэннага васілеўса Канстанціна» Еўсевіем Кесарыйскім пасля смерці Канстанціна для праслаўлення імператара і яго сям'і: ![]()
![]() Узвіжанне Жыватворчага Крыжа (невядомы майстар, 1440-я гады) Найбольш раннія гісторыкі (Сакрат Схаластык, Еўсевій Памфіл) паведамляюць, што за час знаходжання на Святой зямлі Аленай былі заснаваны тры храмы на месцах евангельскіх падзей[36][37]:
Жыціе святой Алены, напісанае пазней, у VII стагоддзі, змяшче больш шырокі спіс пабудоў, у які, апроч ужо пералічаных, уваходзяць:
Паводле Сакрата Схаластыка, імператрыца Алена падзяліла Жыватворчы Крыж на дзве часткі: адну змясціла ў сярэбранае сховішча і пакінула ў Іерусаліме «як помнік для наступных гісторыкаў», а другую адправіла свайму сыну Канстанціну, які змясціў яе ў сваю статую, пастаўленую на калоне ў цэнтры Канстанцінавай плошчы. Сыну Алена таксама накіравала два цвікі ад Крыжа (адзін быў змешчаны ў дыядэму, а другі — у аброць). На зваротным шляху з Іерусаліма Алена заснавала шэраг манастыроў (напрыклад, Стаўравуні на Кіпры), дзе пакідала часціцы знойдзеных ёю рэліквій[20]. Датаванне дзейнасці АленыГісторыкі працягваюць спрачацца, у якім годзе Алена ажыццяўляла сваю дзейнасць у Палесціне. Найбольш распаўсюджанай з'яўляецца дата, якая прыводзіцца ў Сакрата Схаластыка, — 326 год. Сакрат не называе года, у які адбылося здабыццё крыжа, але ў яго «Царкоўнай гісторыі» апавяданне пра падзею ідзе адразу пасля згадкі пра святкавання 20-годдзя кіравання Канстанціна (25 ліпеня 326 года)[36]. Усходазнавец Іосіф Асемані (дырэктар Ватыканскай бібліятэкі) у XVIII стагоддзі меркаваў, што Крыж быў знойдзены Аленай 3 мая 326 года (паводле юліянскага календара)[39]. Рускі багаслоў прафесар М. М. Скабалановіч, грунтуючыся на александрыйскай хроніцы VI стагоддзя, адносіць здабыццё Крыжа да 320 годзе. Пры гэтым ён катэгарычна не згодзен з датаваннем гэтай падзеі 326 годам, таму што паводле яго меркавання, Алена памёрла ў год правядзення Нікейскага сабору, гэта значыць у 325 годзе[40]. Святая Алена ў брытанскім фальклорыГальфрыд Монмуцкі (XII стагоддзе) у сваёй «Гісторыі брытаў» называе Алену дачкой Коеля, легендарнага караля брытаў. Паводле яго апавядання, імператар Канстанцый падчас паходу на Брытанію прыняў прапанову караля Коеля пра мір пры ўмове выплаты ім звычайнай даніны, а пасля яго смерці:
З далейшага апавядання вядома, што Алена знаходзілася пры Канстанціне ў Брытаніі да таго моманту, калі ён пачаў паход на Рым на Максенцыя. У паходзе «пры ім знаходзіліся тры дзядзькі Алены, а менавіта Іаелін, Трагерн, а таксама Марый, якіх ён узвёў у сенатарскую годнасць». З гэтага моманту Гальфрыд Монмуцкі больш не згадвае Алену ў сваім сачыненні. Гэтая легенда, верагодна, узнікла пад уплывам сачыненняў Еўсевія, якія Гальфрыд выкарыстоўваў пры напісанні сваёй працы[крыніца?]. Еўсевій паведамляе пра паход Канстанцыя ў Брытанію, пра яго смерць у палацы ў Эбараку (Ёрк), куды незадоўга да гэтага прыбыў яго сын Канстанцін[42]. Ушанаванне памяціЦаркоўнае шанаванне![]() За сваю дзейнасць па распаўсюджванні хрысціянства Алена кананізавана ў ліку роўнаапостальнай — гэтага гонару былі ўдастоены яшчэ толькі пяць жанчын у хрысціянскай гісторыі (Марыя Магдаліна, першамучаніца Фёкла, мучаніца Апфія, княгіня Вольга і асветніца Грузіі Ніна)[43][44]. ![]() Падземны прыдзел Святой Алены ў храме Труны Гасподняй На Усходзе шанаванне Алены як святой узнікла неўзабаве пасля яе смерці і асабліва распаўсюдзілася ў Візантыйскай імперыі ў часы кіравання імператара Канстанціна VI і імператрыцы Ірыны, на Захадзе імя Алены з'яўляецца ў некаторых спісах Мартыралог Ераніма Стрыдонскага, а пасля перанясення ў IX стагоддзі яе мошчаў у Авілер шанаванне Алены распаўсюджваецца ў франкаў[20]. Памяць Святой Алены:
У памяць пра раскопкі Алены ў Іерусаліме і здабыццё ёю Крыжа Гасподняга ў храме Труны Гасподняй у яе гонар названы асобны прыдзел, які сёння належыць Армянскай апостальскай царкве. У алтары гэтага прыдзела маецца акно, якое адзначае месца, з якога Алена, паводле падання, назірала за ходам раскопак і кідала для заахвочвання працаўнікоў грошы. З прыдзела Святой Алены вядзе лесвіца ўніз, у прыдзел здабыцця Крыжа[48]. Выраз «новая Алена» стала ва ўсходнім хрысціянстве намінальным — яго выкарыстоўваюць як да святых імператрыц (Пульхерыі, Феадоры і іншых), так і да княгінь (напрыклад, Вольгі), якія шмат зрабілі для распаўсюджвання хрысціянства ці зацвярджэння і захавання яго дагматаў[49]. У старажытнарускім летапісным зборы «Аповесць мінулых гадоў» паведамляецца, што бабка хрысціцеля Русі Уладзіміра княгіня Вольга была нарачона пры хрышчэнні імем Алена ў гонар маці Канстанціна Вялікага[50]. Гісторыя мошчаў![]() Пасля смерці цела Алены было перанесена яе сынам у Рым, пра што паведамляе Еўсевій Памфіл:
У Рыме Алена, паводле гістарычных звестак, была пахавана ў маўзалеі на Лабіканскай дарозе па-за межамі Аўрэліянавых сцен[52]. Грабніца прылягала да царквы Святых Маркеліна і Пятра (абодва будынкі былі пабудаваны ў 320-х гадах імператарам Канстанцінам). Паводле Liber Pontificalis, гэтая грабніца першапачаткова будавалася Канстанцінам для ўласнага пахавання[53]. Дзеля пахавання сваёй маці Канстанцін перадаў не толькі сваю грабніцу, але і выраблены для яго парфіравы саркафаг, які цяпер захоўваецца ў музеях Ватыкана[20]. З царквы Святых Маркеліна і Пятра ў IX стагоддзі мошчы Алены былі вывезены ў абацтва Сен-П'ер-д’Авілер у Шампані ў ваколіцах Рэймса (Францыя)[54]. У ім яны знаходзіліся да 1871 года, а ў перыяд Парыжскай камуны былі перанесены ў Парыж, дзе захоўваюцца ў крыпце царквы Сен-Лё-Сен-Жыль[55][56]. Мошчы Алены, якія засталіся ў маўзалеі, у перыяд папства Інакенція II (1130—1143 гады) былі перанесены з царквы Маркеліна і Пятра ў царкву Санта-Марыя-ін-Арачэлі на Капіталійскім узгорку[54]. Над саркафагам з мошчамі Св. Алены злева ад галоўнага алтара царквы ўзвялі ківорый тыпу ратонды, у форме актагона на васьмі калонах з купальным пакрыццём, якое ўзыходзіць да незахаванай ратонды Уваскрэсення (Анастасіс) Св. Алены на Галгофе. Унутры ратонды — статуя Св. Іаана Хрысціцеля. Стары саркафаг Алены быў выкарыстаны для пахавання папы Анастасія IV (1153—1154 гады), для чаго яго перамясцілі з маўзалея ў Латэранскую базіліку[57]. У 1356 годзе імператар Карл IV падарыў рэлікварый з галавой Святой Алены кафедральнаму сабору горада Трыр[10]. У саборы захоўваецца таксама Рыза Гасподняя і адзін з цвікоў ад Крыжа Гасподняга, які, паводле падання, Алена выявіла пры раскопках у Іерусаліме. Праваслаўная традыцыя лічыць, што праз два гады пасля пахавання ў Рыме прах Алены быў перанесены ў Канстанцінопаль, дзе Канстанцінам у храме Апосталаў была створана імператарская пахавальня[24]. ХрамыГеаграфічныя аб'екты![]() Імя Алены ўвекавечана ў назве шэрагу геаграфічных аб'ектаў:
Яе імя стала таксама назвай шэрагу гарадоў (гл. Святая Алена (значэнні)). У культуры
![]() ![]() Найбольш раннія выявы Алены датуюцца першай чвэрцю IV стагоддзя. Да іх адносяцца яе паплечныя выявы ў профіль на манетах, дзе Алена мае буйны з гарбінкай нос, вялікія вочы і намалявана ў завушніцах і з каралямі. У Капіталійскіх музеях Рыма знаходзіцца скульптура IV стагоддзя, якую некаторыя даследчыкі лічаць партрэтам Алены[20]. Скульптар паказаў яе ў абліччы маладой жанчыны (хоць у момант стварэння яе першых партрэтаў Алене было больш за 70 гадоў), якая сядзіць на крэсле з дыядэмай на галаве. У капенгагенскай гліптатэцы захоўваецца галава скульптуры IV стагоддзя, якую лічаць скульптурным партрэтам Алены (I.N 1938)[58]. Хрысціянская іканаграфія Алены складваецца ў візантыйскім мастацтве да канца IX стагоддзя. Яе адлюстроўваюць у імператарскіх адзеннях з каронай на галаве[20]. У жывапісе найбольш часта сустракаюцца выявы Святой Алены ў момант здабыцця ёю Крыжа Гасподняга ці ў момант яго Узвіжання. Таксама часта сустракаюцца яе выявы разам з сынам Канстанцінам, які таксама шануецца ў ліку роўнаапостальных. Больш рэдкімі ў візантыйскім мастацтве з'яўляюцца асобныя выявы Алены[20].
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia