Куроўшчына
Куро́ўшчына[1] (трансліт.: Kuroŭščyna, руск.: Куровщина) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 12,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУ 1856 годзе вёска вядома ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні пад назвай Кураўшчызна, Алёне Ванзяловічавай у ёй належалі 12 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з в. Лявошкі і маёнткамі Кураўшчызна, адзін з якіх знаходзіўся ва ўладанні Рамуальда Янішэўскага і яго сясцёр (2 двары, 10 жыхароў), другі — Аляксандра Карнацэвіча (1 двор, 7 жыхароў). У 1905 годзе ў вёска і маёнткі Кураўшчызна (1) і Кураўшчызна (2). З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена на кароткі час савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска і фальварак у Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Сялецкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, з раздзеленай на 2 часткі (пераважна аднабаковай) забудовай. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia