Аляксандр Трафімавіч Кічкайла
Алякса́ндр Трафі́мавіч Кічка́йла (нар. 1933) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, былы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Магілёўскага аблвыканкама. Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці (2009), заслужаны будаўнік БССР, кандыдат тэхнічных навук (1975). БіяграфіяАжыццяўляў кіраванне будаўніцтвам мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць, у 1971 годзе пасля яго адчынення па асабістаму запрашэнню П. М. Машэрава пераехаў у Мінск і стаў старшынёй міжкалгасных будаўнічых арганізацый. Пры яго ўдзеле былі пабудаваны аграпрамышленыя комплексы «Белавежскі», «Астрамечава», «Заходні», «Жамчужны». У 1987—1989 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, пасля быў зноў пераведзены у Мінск на пасаду намесніка старшыні Савета Міністраў БССР, курыраваў пытанні ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. У 1991—1992 гадах быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 1995 годзе паставіў свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia