Аляксей Аляксандравіч Яновіч
Аляксе́й Алякса́ндравіч Яно́віч (нар. 18 снежня 1939, в. Зачэпічы Навагрудскага павета, Баранавіцкай вобласці) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1985—1987). БіяграфіяПасля заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута шэсць год працаваў у Гродзенскім абласным упраўленні сельскай гаспадаркай, потым перайшоў працаваць у Гродзенскі абласны камітэт КПБ[2]. Быў прызначаны першым сакратаром Карэліцкага райкама КПБ Гродзенскай вобласці, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У 1985—1987 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, пасля яго перавялі ў Маскву, працаваў загадчыкам аддзела, першым намеснікам начальніка Сакратарыята Вярхоўнага Савета СССР, намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, начальнікам Упраўлення аграпрамысловага комплексу апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па аграрных пытаннях. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia