Васіль Канстанцінавіч Луцкін
Васі́ль Канстанці́навіч Луцкін (23 сакавіка (5 красавіка) 1914, в. Пустынкі Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — 2 ліпеня 1981, Магілёў) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Брэсцкага (1959—1964) і Магілёўскага (1964—1974) аблвыканкамаў. БіяграфіяЧлен УКП(б) з 1940 г. Скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1934). Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам у Мсціслаўскім раёне. Вучыўся на курсах у Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна, затым служыў у Лепельскім артылерыйска-мінамётным вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1944 года на рацэ Шчара быў цяжка паранены, стаў інвалідам 2-й групы, дэмабілізаваны. З верасня 1944 года працаваў дырэктарам Мсціслаўскай школы № 1, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага абкама КП(б)Б.
З 1974 года персанальны пенсіянер, жыў у Магілёве. Член ЦК КПБ (1960—1976), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1975), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 5-га, 7-га і 8-га скліканняў. Узнагароды
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia