Міхаіл Уладзіміравіч Дражын
Міхаі́л Уладзі́міравіч Дра́жын (нар. 1951, Дражна, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама. БіяграфіяНарадзіўся ў 1951 годзе ў аграгарадку Дражна Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут і Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1971 года працаваў у гаспадарках Асіповіцкага раёна: фельчарам у саўгасе імя Ульянава, намеснікам старшыні калгаса «Бальшавік». У 1980—1984 гадах — старшыня калгаса імя Валадарскага. У 1985—1989 гадах — старшыня Магілёўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання. У 1989—1991 гадах — адказны арганізатар ЦК КПБ. У 1991—1993 гадах — саветнік па аграпрамысловаму комплексу вытворчасці Рэспублікі Малдова ў Беларусі. У 1993—1998 гадах працаваў генеральным дырэктарам аграгандлёвай фірмы «Ждановічы» Мінскага раёна. У 1998 годзе быў прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама. У 1999[1]—2000[2] гадах — старшыня Магілёўскага аблвыканкама. Быў прызначаны генеральным дырэктарам РУП «Мінскаўтазапраўка», пасля да 2012 года быў спецыяльным прадстаўніком расійскай нафтавай кампаніі «Русснефть»[3]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём «За працоўныя заслугі». Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia