Аляксандр Уладзіміравіч Дземідовіч
Аляксандр Дземідовіч (нар. 26 красавіка 1989, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца. Родны брат Аляксандра, Вадзім Дземідовіч, таксама футбаліст[2]. Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкага футбола, з 2008 гуляў за брэсцкае «Дынама» (у сезоне 2012 каманда называлася «Брэст»), але не здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У жніўні 2012 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», дзе стаў асноўным абаронцам. У лютым 2014 года падпісаў кантракт з «Лідай»[3]. У лідскім клубе таксама замацаваўся ў аснове. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ліду»[4]. Сезон 2015 распачаў у «Баранавічах», якія вярнуліся ў Першую лігу. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але не падышоў і далучыўся да «Смаргоні». У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[5], аднак у другой палове сезона 2016 не правёў ніводнага матча за асноўную каманду. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі да канца сезона 2017[6], але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам-СТІ»[7]. Па выніках сезона 2017 дапамог смалявіцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года вярнуўся з арэнды ў «Нёман». У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяхова[8] і ў сакавіку далучыўся да брэсцкага «Руха», з якім у выніку падпісаў кантракт. Дапамог брэсцкай камандзе ў сезоне 2018 атрымаць перамогу ў Другой лізе. У першай палове 2019 года заставаўся іграком «Руха», аднак не правёў у Першай лізе ніводнага матча, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Беларусі. У ліпені 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[9] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[10], дзе стаў адным і асноўных ігракоў. Пакінуў «Хвалю» па заканчэнні сезона 2019. У красавіку 2020 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[11], дзе гуляў да канца сезона 2020. У 2021 годзе выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia