Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў
Алякса́ндр Фё́даравіч Мясніко́ў (сапр. Мяснікян; 1886 — 1925) — адзін з кіраўнікоў падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Мінску, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяСкончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1911). З верасня 1917 г. да мая 1918 г. старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). З лістапада 1917 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам, са снежня выконваючы абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, са студзеня 1918 г. старшыня Аблвыканкамзаха. Пры пачатку германскай інтэрвенцыі ў лютым 1918 года не змог арганізаваць абарону Мінска, у выніку чаго горад быў здадзены германскім войскам без супраціўлення. Спробы арганізаваць партызанскую барацьбу таксама былі беспаспяховыя[2]. У канцы красавіка — пачатку мая 1918 года прыязджаў у Тамбоў, дзе з некалькімі адказнымі працаўнікамі Заходняй вобласці выступаў на мітынгах, зборах з лекцыямі і дакладамі. З’язджаючы, пакінуў сваю сям’ю пад апеку Фёдара Дзмітрыевіча Макеева. Дзякуючы яму, жонка А. Мяснікова была прызначана загадчыцай мясцовым дзіцячым домам[3]. У студзені—лютым 1919 г. член Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, старшыня ЦБ КП(б)Б. У лютым 1919 г. Старшыня ЦВК БССР, намеснік старшыні СНК БССР і народны камісар па ваенных справах. Член ЦБ КП(б)Б у 1919 г., член Прэзідыума ЦК КП(б) Літбел у сакавіку 1919 — верасні 1920 гг. Летам 1920 года начальнік палітупраўлення Заходняга фронту. З восені 1920 ваенны арганізатар, сакратар Маскоўскага камітэта РКП(б), з 1921 старшыня СНК і нарком па ваенных справах Армянскай ССР, з 1922 старшыня Саюзнага Савета ЗСФСР, потым 1-ы сакратар Закаўказскага крайкама РКП(б). Член РВС СССР, член Прэзідыума ЦВК СССР у 1923—1925. Аўтар артыкулаў па пытаннях марксісцкай тэорыі, гісторыі рэвалюцыйнага руху, армянскай літаратуры. Загінуў у авіяцыйнай катастрофе. Ушанаванне памяціУ Мінску ў 1932 годзе імем А. Ф. Мяснікова названы вагонарамонтны завод, на тэрыторыі якога ў яго гонар усталяваны помнік. Яго імя носіць таксама адна з плошчаў у цэнтры Мінска і прылеглая да яе вуліца. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia