Канстанцін Веньямінавіч Гей
Канстанцін Веньямінавіч Гей (1896 — 25 лютага 1939) — савецкі партыйны дзеяч[1]. БіяграфіяУ Кастрычніцкую рэвалюцыю (1917) і Грамадзянскую вайну старшыня Пскоўскага губвыканкама, сакратар Пскоўскага губкама РКП(б)[1]. З 1922 года загадчык арганізацыйнага аддзела Паўночна-Заходняга бюро ЦК РКП(б)[1]. З 1923 года сакратар Свярдлоўскага губкама, з 1925 года загадычык арганізацыйным аддзелам ЦК ВКП(б)[1]. З 8 студзеня 1930 да 23 студзеня 1932 года першы сакратар і член Бюро ЦК КП(б)Б. З 1932 года сакратар Маскоўскага камітэта УКП(б)[1]. З 1934 года ўпаўнаважаны Камісіі савецкага кантролю пры СНК СССР па Узбекістане, з 1937 — па Горкаўскай вобласці, кандыдат у члены ЦК УКП(б) у 1924—1934[1]. Член ЦВК БССР у 1930—1932 гадах[1]. На пасадзе першага сакратара ЦК КП(б)Б прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць гэтак званай «нацдэмаўшчыны»: пры ім быў адбыўся працэс па сфабрыкаванай ДПУ справе «Саюза вызвалення Беларусі». Прыгавораны да расстрэлу 25 лютага 1939 года. Месца пахавання — Данскія могілкі , Масква[2]. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia