Мікалай Іванавіч Гусараў
Мікала́й Іва́навіч Гуса́раў (3 (16) жніўня 1905, Нікалаеўск — 17 сакавіка 1985, Масква) — савецкі партыйны дзеяч. Член кампартыі з 1925 года, кандыдат у члены ЦК ВКП(б) (1939—1952). Дэпутат ВС СССР I—IV скліканняў, член Прэзідыума ВС СССР (1946—1950). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і рамесніка. У 1927—29 гадах служыў у пагранічных войсках. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1936). У 1938 годзе сакратар Свярдлоўскага гарадскога камітэта ВКП(б). У 1938—39 гадах старшыня Арганізацыйнага бюро Вярхоўнага Савета РСФСР і ЦК ВКП(б) па Пермскай вобласці. У 1939—46 гадах першы сакратар Молатаўскага (Пермскага) абкама і гаркама (з сакавіка 1940 г.) партыі. У 1946—47 гадах інспектар ЦК ВКП(б). З 1947 па 1950 г. 1-ы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. Зняты з пасады за тое, што «…ігнараваў калегіяльнасць кіраўніцтва, асабіста змяняў рашэння Бюро ЦК, няправільна ставіўся да крытыкі недахопаў, не працаваў з партыйным актывам, не інфармаваў праўдзіва ЦК ВКП(б) аб стане спраў у рэспубліцы»[1]. У 1950—53 гадах інспектар ЦК ВКП(б). У 1953—1955 гадах 1-ы сакратар Тульскага абласнога камітэта КПСС. У 1955—1984 гг. на розных пасадах у Савеце міністраў РСФСР. З 1984 г. на пенсіі. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках. УзнагародыУзнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі і граматамі. Зноскі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia