Аляксандр Юр’евіч Перапечка
Аляксандр Перапечка (нар. 7 красавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Кар’ераКлубнаяПачаў кар’еру ў Мінску, а з 2008 па 2010 год выступаў у Латвіі. У сезоне 2011 выступаў за мінскае «Дынама», а ў красавіку 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну». У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Спачатку выступаў у аснове, потым стаў толькі выхадзіць на замену, а ў чэрвені галоўны трэнер Уладзімір Курнеў перавёў Перапечку ў дубль. У верасні, пасля зыходу Курнева з клуба, вярнуўся ў асноўны склад і хутка замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2014 стаў трывалым іграком асновы брэсцкага клуба. Звычайна выступаў на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама-Брэст»[2]. Пасля зыходу з «Дынама» стаў трэніравацца са «Слуцкам»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[4]. У чэрвені 2015 года, аднак, перастаў з’яўляцца на полі, і 24 чэрвеня кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[5]. Неўзабаве вярнуўся ў стан брэсцкага «Дынама», і ў жніўні зноў стаў іграком брэстчан[6]. У другой палове сезона быў трывалым іграком асновы дынанамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[7]. Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку», і ў лютым зноў стаў іграком «цукровых»[8]. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[9]. У лютым 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў малдаўскім «Мілсамі»[10], пазней падтрымліваў форму з «Гарадзеяй»[11]. У красавіку 2017 года падпісаў кантракт з «Іслаччу»[12]. У складзе «Іслачы» часцей выхадзіў на замену, правёў за каманду 7 матчаў. У ліпені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[13]. У верасні 2018 года, правёўшы больш за год без каманды, папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[14]. Згуляў за тарпедаўцаў у двух матчах і па заканчэнні сезона 2018 пакінуў каманду. У чэрвені 2019 года атрымаў ліцэнзію футбольнага агента[15]. МіжнароднаяТрапіў у моладзевую зборную Беларусі перад самым чэмпіянатам Еўропы 2011 у Даніі, замяніўшы Уладзіміра Юрчанку, які атрымаў траўму. Адразу стаў іграком асноўнага складу гэтай зборнай і выйграў з ёю бронзавы медаль. Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, але не трапіў на Алімпійскія гульні 2012. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia