Віталь Віктаравіч Гайдучык
Віталь Гайдучык (нар. 12 ліпеня 1989, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкага футбола, з 2007 года выступаў за брэсцкае «Дынама», дзе стаў адным з асноўных абаронцаў. У лютым 2012 года быў абраны капітанам каманды. У верасні 2012 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, за які пачаў выступаць з сезона 2013[3]. Дэбютаваў у адказным матчы 1/16 фінала Лігі Еўропы супраць турэцкага «Фенербахчэ» 21 лютага 2013 года. У далейшым замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У сезоне 2014, аднак, пазбавіўся месца ў аснове і з’яўляўся на полі звычайна ў выпадку траўмы асноўных ігракоў (Ягора Філіпенкі і Дзяніса Палякова). У сезоне 2015 ужо трывала асеў на лаўцы. Толькі ў кастрычніку, з-за траўм іншых абаронцаў, стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, у тым ліку ў двух матчах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны». У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. Пачатак сезона правёў на лаўцы, толькі ўвосень, у сувязі з траўмамі Каспарса Дубры і Нямані Мілунавіча, выхадзіў у стартавым складзе. У студзені 2017 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэчаскаму «Астэрасу»[5]. За паўгады згуляў за «Астэрас» у пяці матчах чэмпіянату і трох матчах Кубка Грэцыі. У маі 2017 года, па заканчэнні чэмпіянату Грэцыі, вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[6]. Спачатку ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных БАТЭ, а са жніўня стаў гуляць у стартавым складзе. У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў барысаўскі клуб[7]. Некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Рухам», а ў лютым адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Актабэ», які скончыўся беспаспяхова[8]. У выніку падпісаў кантракт з чэмпіёнам Літвы — марыямпальскай «Судувай»[9]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, дапамог ёй другі раз запар атрымаць чэмпіёнскі тытул. Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў каманду[10]. У студзені 2019 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. Пачынаў сезон трывалым іграком стартавага складу, аднак у жніўні страціў месца ў аснове, стаў гуляць за дубль, толькі ў лістападзе зноў стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У студзені 2020 года пакінуў жодзінскі клуб[12]. У лютым 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[13]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе каманды, з жніўня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Рухам»[14]. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[15]. Быў трывалым іграком стартавага складу каманды. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[16]. Некаторы час заставаўся ў Брэсце, а пасля, завяршыўшы кар’еру, пераехаў у Варшаву[17]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў адным матчы). Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, на Алімпіядзе ў Лондане з’яўляўся рэзервовым іграком. Дасягненні
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia