Сяргей Эдуардавіч Паліцевіч
Сяргей Паліцевіч (нар. 9 красавіка 1990, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец лідскага футбола, у 2007 гуляў за «Нафтан», а ў наступным годзе апынуўся ў «Крылах Саветаў» з Самары. Пазней вярнуўся ў «Нафтан» на правах арэнды. У студзені 2011 падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», дзе хутка стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2013 разам з Аляксандрам Сулімам быў пераведзены ў дубліруючы склад[5], але праз месяц вярнуўся ў аснову[6] і зноў заняў сваё месца ў цэнтры абароны. У студзені 2014 падоўжыў кантракт з «Дынама» на два гады[7]. У сезоне 2014 ужо трывала выступаў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У сезоне 2015, пасля зыходу з «Дынама» Дзмітрыя Молаша і Ігара Стасевіча, стаў капітанам каманды. Па заканчэнні сезона 2015 «Дынама» хацела падоўжыць супрацоўніцтва з абаронцам, але Паліцевіч меў намер працягнуць кар’еру за мяжой. 14 студзеня 2016 года ён падпісаў кантракт з турэцкім клубам «Генчлербірлігі»[8]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2017 года падоўжыў пагадненне з «Генчлербірлігі» яшчэ на два гады[9]. Па выніках сезона 2017/18 «Генчлербірлігі» страціў месца ў турэцкай Суперлізе, і ў ліпені 2018 года Паліцевіч перайшоў у казахстанскі «Кайрат»[10]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2019 звычайна быў запасным іграком, часам з’яўляўся на полі ў аснове. У студзені 2020 года пакінуў «Кайрат»[11] і неўзабаве папоўніў склад салігорскага «Шахцёра»[12]. У 2020—2021 гадах шмат прапусціў з-за траўм, а ў сезоне 2022 замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаў яе капітанам. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[13] і хутка стаў іграком мінскага «Дынама»[14]. У сакавіку быў абраны капітанам каманды[15]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую і алімпійскую зборныя Беларусі. У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[16]. Дэбютаваў у зборнай 21 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ліхтэнштэйна[17]. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia