Юрый Мечыслававіч Астравух
Юрый Астравух (нар. 21 студзеня 1988, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераВыхаванец лідскага футбола, хутка перайшоў у барысаўскі БАТЭ. У складзе барысаўчан не замацаваўся, аддаваўся ў арэнды, а ў 2011 годзе стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск» і неўзабаве замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2013 чаргаваўся на гэтай пазіцыі з Мілашам Рнічам, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[3]. У першай палове сезона 2014 звычайна выхадзіў на замену, а пасля зыходу з каманды Мілаша Рніча ўлетку 2014 года замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. У снежні 2014 года стала вядома аб тым, што Астравух застанецца ў «Мінску» на наступны сезон[4]. Сезон 2015 распачаў асноўным левым абаронцам, але потым нярэдка выкарыстоўваўся і ў паўабароне. 14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў спачатку гуляў у аснове (на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы), але са жніўня стаў рэдка з’яўляцца на полі. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[6]. У сезоне 2017 выхадзіў у стартавым складзе, толькі ў канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года падпісаў новый кантракт з «Дынама»[7]. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[8] і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск»[9], дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «гараджанамі»[10]. У сезоне 2019 амаль не гуляў з-за траўм, у 2020 годзе вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2021 стаў капітанам каманды, але з’яўляўлся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных ці па-за складам. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[11]. Са студзеня 2022 года пачаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе случан. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[13], аднак з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Слуцка» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. Некаторы час працягваў трэніравацца з камандай, аднак пазней пакінуў клуб[14]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года (але на полі не з’яўляўся). Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia