Ягор Усеваладавіч Філіпенка
Ягор Філіпенка (нар. 10 красавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2017). Клубная кар’ераВыхаванец мінскай школы «Змена», у маладосці апынуўся ў структуры барысаўскага БАТЭ. З 2005 года стаў выступаць за дубль, а ў 2007 годзе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан. У кастрычніку 2007 года перайшоў у маскоўскі «Спартак». У сезоне 2008 правёў у чэмпіянаце 11 матчаў. У першай палове 2009 года знаходзіўся ў арэндзе ў «Тамі» (дзе амаль не гуляў з-за траўмы). Другую палову 2009 года правёў у складзе «Спартака», а ў сезоне 2010 выступаў у «Сібіры», дзе галоўным трэнерам быў былы настаўнік БАТЭ Ігар Крывушэнка. У лютым 2011 года вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан, і пасля заканчэння тэрміну арэнды ў лютым 2012 года быў выкуплены барысаўскім клубам. У ліпені-жніўні 2012 года, красавіку-маі 2013 года і кастрычніку-лістападзе 2014 года не гуляў з-за траўм, але потым вяртаўся на пазіцыю асноўнага цэнтральнага абаронцы. Па выніках сезонаў 2013 і 2014 прызнаваўся найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2015 года падпісаў кантракт з клубам іспанскай Ла Лігі «Малага» на 2,5 гады[4][5]. Дэбютаваў за «Малагу» 14 студзеня 2015 года ў адказным матчы 1/8 фінала Кубка Іспаніі супраць «Левантэ». Дэбют атрымаўся няўдалым — пасля выхаду Філіпенкі каманда прапусціла 3 галы, але ўсё роўна выйшла ў чвэрцьфінал. Пасля Ягор ужо не з’яўляўся на полі, а неўзабаве ўвогуле перастаў трапляць у заяўку на матчы. У сезоне 2015/16 зноў стаў трапляць у заяўку, а 6 снежня 2015 года дэбютаваў у Ла Лізе ў матчы з «Атлетыкам» (0:0), выйшаўшы ў стартавым складзе. У андалузскім клубе стаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасці апорнага паўабаронцы. 14 чэрвеня 2016 года перайшоў у «Макабі» з Тэль-Авіва, з якім падпісаў двухгадовы кантракт[6]. У сезоне 2016/17 па чарзе гуляў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных, а ў сезоне 2017/18 страціў месца ў аснове, і пасля 14 верасня 2017 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы Лігі Еўропы супраць пражскай «Славіі» (0:1), да канца года не з’яўляўся на полі. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду іншаму ізраільскаму клубу, «Ашдоду»[7], дзе стаў іграком асновы. У чэрвені 2018 года зноў стаў іграком барысаўскага БАТЭ[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года было абвешчана, што Філіпенка пакідае БАТЭ[9]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[10], якому ў сезоне 2021 дапамог стаць чэмпіёнам Беларусі. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Шахцёр»[11] і хутка быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка екацярынбургскага «Урала»[12]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. У матчы супраць Чэхіі за трэцяе месца забіў гол на 88-й хвіліне, які прынёс беларусам перамогу 1:0 і разам з ёй пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012. Яшчэ 12 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Славеніі. Пасля 2008 года перастаў выклікацца ў галоўную каманду, вярнуўся ў склад зборнай улетку 2011 года. У жніўні 2019 года, пасля амаль двух гадоў без удзелу ў зборнай, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў нацыянальнай камандзе. Дасягненні
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia