Міхаіл Сяргеевіч Сівакоў
Міхаіл Сівакоў (нар. 16 студзеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2010—2019). Клубная кар’ераГуляў за барысаўскі БАТЭ, адкуль у пачатку 2009 года перайшоў у італьянскі «Кальяры». За гэты клуб амаль не гуляў, аддаваўся ў арэнду ў «П’ячэнцу» з Серыі B і кракаўскую «Віслу» (за якую забіў гол ударам з 52 метраў[4]). У жніўні 2011 года перайшоў у бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем», дзе не здолеў замацавацца. У жніўні 2012 вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды, стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона 2012 быў выкуплены барысаўскім клубам. У пачатку сезона 2013, аднак, страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену, а ў жніўні ўвогуле быў пераведзены ў дубліруючы склад[5]. Праз месяц, аднак, зноў вярнуўся ў асноўную каманды і некаторы час нават выхадзіў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2014 года галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч заявіў, што не бачыць Сівакова і Андрэя Гарбунова ў складзе каманды[6]. Некаторы час футбалісты падтрымлівалі форму ў дубліруючым складзе БАТЭ[7]. У сакавіку 2014 года, пакінуўшы барысаўскі клуб, Сівакоў падпісаў кантракт з «Гомелем»[8]. У складзе «Гомеля» адразу стаў трывалым іграком асновы, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. 16 чэрвеня 2014 года адзначыўся дублем у матчы з брэсцкім «Дынама» (6:3). 27 чэрвеня 2014 года было абвешчана аб пераходзе Сівакова ў адэскі «Чарнаморац»[9]. У складзе адэскага клуба трывала выступаў у аснове. У студзені 2015 года, пасля таго як былы трэнер «Чарнаморца» Раман Грыгарчук узначаліў азербайжанскую «Габалу», адправіўся на прагляд у гэты клуб і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Разам з «Габалой» стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Азербайджана 2014/15. У маі 2015 года стала вядома, што «Габала» не будзе падаўжаць кантракт з Сіваковым[11]. 19 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Сівакова ў луганскую «Зару»[12]. У складзе «Зары» стаў асноўным цэнтральным абаронцам, гуляў у групавым этапе Лігі Еўропы. У студзені 2017 года, разарваўшы кантракт з «Зарой», стаў іграком расійскага «Арэнбурга»[13]. Аднак па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» пакінуў Прэм’ер-лігу, і ў чэрвені 2017 года стала вядома, што Сівакоў пакідае клуб[14]. Неўзабаве пасля зыходу з «Арэнбурга» падпісаў двухгадовы кантракт з пермскім «Амкарам»[15]. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і Сівакоў стаў свабодным агентам. Некаторы час трэніраваўся з БАТЭ, аднак у выніку ў ліпені 2018 года зноў папоўніў склад «Арэнбурга»[16], дзе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе. У чэрвені 2020 года стала вядома, што «Арэнбург» падоўжыў пагадненне з абаронцам[17]. У чэрвені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[18]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную. У 2010 годзе правёў адзін матч за нацыянальную зборную. У маі 2014 года пасля чатырохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў галоўную каманду. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia