Дзмітрый Васілевіч Рэкіш
Дзмітрый Рэкіш (нар. 14 верасня 1988, Бабруйск) — беларускі футбаліст, паўабаронца грузінскага клуба «Гурыя» з Ланчхуці. Клубная кар’ераВыхаванец СДЮШАР-5 горада Бабруйска. У 2004 годзе ўвайшоў у склад мінскага «Дынама». 3 2010 года стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 года, пакінуўшы «Дынама»[3], знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары», але з-за змены трэнера ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама іграком цікавілася «Кубань», але 21 лютага Дзмітрый падпісаў арэнднае пагадненне з варшаўскай «Палоніяй» да чэрвеня 2011 года з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасні спрабаваў працаўладкавацца ў чэшскім клубе «Славацка»[4]. 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненне з мінскім «Дынама» і стаў свабодным агентам[5]. У лістападзе нямецкі клуб Другой Бундэслігі «Фартуна» запрашаў Рэкіша на прагляд. Таксама ў зімовае міжсезонне пабываў у стане «Бунёдкара», агдамскага «Карабаха» і «Гомеля». 15 сакавіка 2012 года падпісаў гадавы кантракт з клубам «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Не здолеў замацавацца ў аснове, і ў кастрычніку 2012 года разарваў кантракт з жодзінскім клубам[7]. У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[8]. Трывала гуляў у аснове гродзенскага клуба. У ліпені 2013 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай дамоўленасці быў скасаваны[9]. У кастрычніку 2013 года перайшоў у клуб другога чэшскага дывізіёна «Тршынец»[10]. За чэшскі клуб правёў 5 матчаў, забіў адзін гол. У лютым 2014 года зноў стаў іграком «Нёмана»[11]. Зноў меў сталае месца ў асноўным складзе (звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы), але толькі ў асобных матчах здолеў добра праявіць сабе (так, 25 мая ў матчы з «Белшынай» гол і галявая перадача Рэкіша, які выйшаў на замену ў другім тайме, дапамаглі «Нёману» вырваць перамогу — 4:3). У кастрычніку 2014 другі раз пакінуў «Нёман»[12]. У сакавіку 2015 года далучыўся да літоўскага клуба «Спірыс»[13]. З 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў сезоне 2015, дапамог камандзе заняць пятае месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў «Спірыс», у пачатку 2016 трэніраваўся разам з «Іслаччу». У сакавіку 2016 года цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць «Тракай», з якім хутка быў падпісаны кантракт[14]. У жніўні 2016 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[15]. У жодзінскім клубе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[16]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. З 11 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[17]. У студзені 2018 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Жэтысу», але беспаспяхова[18]. У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»[19]. У ліпені 2018 года перайшоў у інданезійскі клуб ТІРА[20]. У сакавіку 2019 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[21]. У складзе «Іслачы» стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[22]. У пачатку 2020 года некаторы час трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[23]. Спачатку выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным з лідараў, хоць і не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[24]. У лютым 2021 года быў прадстаўлены ў якасці іграка кутаіскага «Тарпеда»[25]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года перабраўся ў «Самтрэдыю» з другога грузінскага дывізіёна[26], у кастрычніку ўжо зноў гуляў у Эраўнулі лізе ў складзе «Тэлаві»[27], які пакінуў у студзені 2023 года[28]. Сезон 2023 пачаў у складзе «Гурыі»[29]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў. 11 жніўня 2010 года ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 супраць Аўстрыі выйшаў на замену на 73-й хвіліне і вызначыўся дублем (75 і 90 хвіліны)[30], што дапамагло беларускай камандзе выраўняць лік (3:3). Дзякуючы гэтаму, Беларусь трапіла ў фінальную частку чэмпіянату, дзе Рэкіш выхадзіў на замену ў чатырох матчах. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia