Дзяніс Аляксандравіч Палякоў
Дзяніс Палякоў (нар. 17 красавіка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі. БіяграфіяНарадзіўся ў 1991 годзе ў Мінску. Выхаванец СДЮШАР «Дынама» (першыя трэнеры Юрый Веніямінавіч Расолька і Аляксандр Яўгеньевіч Ляўковіч). Клубная кар’ераУ 2007 годзе пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». За галоўную каманду дэбютаваў пры галоўным трэнеры Эдуардзе Малафееве 13 сакавіка 2010 года ў кубкавым чвэрцьфінале з «Нёманам». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі правага абаронцы. 10 снежня 2011 года было заключана пагадненне аб пераходзе Дзяніса Палякова ў барысаўскі БАТЭ[5]. У Барысаве спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але потым стаў асноўным правым абаронцам. Пачатак сезона 2013 быў прапушчаны з-за траўмы, і толькі з чэрвеня футбаліст стаў трывала трапляць у асноўны склад. У другой палове 2013 года выступаў як цэнтральны абаронца, на гэтай пазіцыі чаргаваўся з Віталем Гайдучыкам і Ягорам Філіпенкам. З пачатку сезона 2014 канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У другой палове сезона 2015, у сувязі з траўмай Максіма Жаўнерчыка, выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[6]. У пачатку сезона 2016 прапусціў шэраг матчаў з-за траўмы, пазней вярнуўся на пазіцыю цэнтральнага абаронцы. У снежні 2017 года падпісаў кантракт з кіпрскім клубам АПОЭЛ да 2020 года[7]. У сезоне 2017/18 разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпра. Аднак, не быў уключаны ў заяўку на еўракубкі на сезон 2018/19, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з кіпрскім клубам[8]. Неўзабаве пасля зыходу з АПОЭЛа стаў трэніравацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў іграком барысаўскага клуба[9]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2018 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Урал»[10]. Выступаў у стартавым складзе каманды, у пачатку сезона 2019/20 заставаўся на лаўцы запасных, пазней вярнуў месца ў аснове. У сакавіку 2020 года пакінуў екацярынбургскі клуб[11]. Летам 2020 года меў прапановы ад розных беларускіх клубаў, аднак у выніку ў жніўні папоўніў склад алмацінскага «Кайрата»[12]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2020 дапамог ёй стаць чэмпіёна Казахстана, а ў 2021 годзе — выйграць бронзавыя медалі. У студзені 2022 года было афіцыйна абвешчана, што абаронца па заканчэнні кантракта пакідае «Кайрат»[13]. У лютым 2022 года стаў трэніравацца з «Астаной» і неўзабаве падпісаў пагадненне з клубам[14]. Разам з камандай стаў чэмпіёнам Казахстана. У снежні 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з ізраільскім «Хапаэлем» з Хайфы[15]. У жніўні 2024 года стаў футбалістам мінскага «Дынама»[16]. Міжнародная кар’ераУ 2010 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, і толькі пасля гэтага быў запрошаны ў моладзевую зборную Беларусі, гуляў на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную на Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане. Спартыўныя дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia