Сяргей Сяргеевіч Мацвейчык
Сяргей Мацвейчык (нар. 5 чэрвеня 1988, Жлобін) — беларускі футбаліст, правы абаронца клуба «Гомель» і ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец «Гомеля», гуляў спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. З цягам часу стаў асноўным правым абаронцам гомельскай каманды. У снежні 2012 года перайшоў у «Шахцёр»[4]. У салігорскім клубе таксама стаў выступаць як правы абаронца. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[5]. У сезоне 2014 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан. У снежні 2014 года кантракт з «Шахцёрам» зноў быў падоўжаны[6]. У жніўні-верасні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У лістападзе 2015 года ў чарговы раз падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[7]. У сезоне 2016 заставаўся асноўным правым абаронцам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Ігару Бурко. У снежні 2016 года падпісаў новае пагадненне з «Шахцёрам»[8]. У сезоне 2017, працягваючы ў асноўным гуляць правага абаронцу, стаў часам выступаць на пазіці левага абаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Мацвейчык застанецца ў камандзе на наступны сезон[9]. У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[10]. У жніўні 2019 года, пасля зыходу з каманды Андрэя Клімовіча, стаў капітанам «Шахцёра». У пачатку 2020 года перастаў быць капітанам каманды, у а красавіку быў пазбалены месца ў аснове і адпраўлены ў дубль. У маі 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[11]. У чэрвені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель»[13]. У пачатку сезона 2023 стаў капітанам гомельскай каманды. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з клубам[14]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі на працягу 2009—2011 гадоў. Трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года, дзе згуляў у двух матчах. У 2011 годзе гуляў таксама за алімпійскую зборную. У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі правага абаронцы. У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia