Кірыл Сяргеевіч Сітнік
Кірыл Сяргеевіч Сітнік (нар. 23 кастрычніка 1989, Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — И. А. Бандарэнка[1]. У 2019 пачынаў сезон у сталічным «Цмокі-Мінск», але потым перайшоў ва «Усход-65». У сезоне 2021/22 выступаў за «Дынама» (Уладзівасток), набіраў у сярэднім за 30 хвілін на паркеце ў 32-х матчах 14.4 ачка; 3.3 падбору; 2.8 перадачы; 0.9 перахопу. У сакавіку 2022 года перайшоў у БК «Руна». Пачатак сезона 2022/23 правёў у Адзінай лізе ВТБ у БК «Мінск». За 19 гульняў у сярэднім набіраў 7.9 ачка, 1.3 падбору, 1.1 перадачы, 0.5 перахопу. У лютым 2023 года папоўніў склад баскетбольнай каманды «Дынама» (Уладзівасток). Кар’ера
Дасягненні
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia