Аляксей Вячаслававіч Сучкоў
Аляксей Сучкоў (нар. 10 чэрвеня 1981, Ліда) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Клубная кар’ераВыхаванец лідскага футбола, пачаў кар’еру ў Гродне, потым гуляў ва Украіне і ў Расіі. У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за салігорскі «Шахцёр», але 21 мая 2009 года быў разам з Мікітам Букаткіным адлічаны з клуба за парушэнне спартыўнага рэжыму[3]. У 2010 годзе гуляў за карагандзінскі «Шахцёр», у 2011 годзе вярнуўся ў «Нёман». У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Спачатку трывала выступаў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, а са жніўня 2013 года стаў звычайна толькі выхадзіць на замену. У студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Нафтанам»[5]. У складзе наваполацкага клуба стаў асноўным левым паўабаронцам. У лютым 2015 года на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[6], а ў студзені 2016 года, нягледзячы на фінансавыя праблемы «Нафтана»[7], падоўжыў пагадненне і на наступны сезон[8]. У сакавіку 2017 года стаў капітанам каманды[9]. У сезоне 2017 стаў часцей выступаць у якасці цэнтральнага або правага паўабаронцы. Па выніках сезона 2017 «Нафтан» выбыў у Першую лігу, аднак Сучкоў застаўся ў камандзе і ў студзені 2018 года стаў гуляючым трэнерам[10]. Але, падчас перадсезоннай падрыхтоўкі на поле не выхадзіў і трапіў у заяўку «Нафтана» на сезон 2018 толькі ў якасці трэнера. У студзені 2020 года быў пажыццёва дыскваліфікаваны па справе аб дагаварных матчах[11]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі[12]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую і нацыянальную зборныя Беларусі. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia