Ігар Аляксандравіч Ражкоў
Ігар Ражкоў (нар. 24 чэрвеня 1981) — беларускі футбаліст (абаронца, паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе памочнікам галоўнага трэнера барысаўскага БАТЭ. Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў Магілёве, пазней перабраўся ў мінскае «Дынама», якое ў якасці капітана прывёў да золата чэмпіянату 2004. У 2007—2008 гадах гуляў ва Украіне за «Крыўбас». У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком салігорскага «Шахцёра». Доўгі час быў трывалым іграком асновы гарнякоў, звычайна выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2012 стаў выкарыстоўваўся як правы абаронца, а ў 2013 годзе страціў месца ў аснове. У лютым 2014 годзе перайшоў у «Белшыну»[2]. У складзе бабруйскага клуба стаў пераважна гуляць на пазіцыі левага абаронцы, часам гуляў у паўабароне. У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну»[3]. З лютага 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама»[4] і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2015. Здолеў замацавацца ў цэнтры паўабаронцы дынамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[5]. У студзені 2016 года стаў іграком «Гомеля», які выбыў у Першую лігу[6], і па выніках сезона 2016 дапамог гамяльчанам вярнуць месца ў эліце. У пачатку 2017 года стаў капітанам каманды. У першай палове сезона 2017 выхадзіў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, а пазней стаў толькі выхадзіць на замену. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[7]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на наступны сезон[8]. Аднак, у сезоне 2019 страціў месца ў складзе, толькі двойчы выйшаўшы на замену ў чэмпіянаце Беларусі. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гомель»[9]. У жніўні 2019 года папоўніў склад мазырскай «Славіі»[10]. У снежні 2019 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[11]. У пачатку сезона 2020 пераважна выхадзіў на замену, з верасня стаў трывала гуляць у стартавым складзе каманды. У сезоне 2021 пераважна заставаўся на лаўцы запасных і з’яўляўся на полі эпізадычна, выконваў ролю гуляючага трэнера каманды. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі ўлетку 2004 года. У 2003 годзе правёў таксама свой адзіны матч за нацыянальную зборную супраць Узбекістана, дзе адзначыўся голам. Трэнерская кар’ераУ лютым 2022 года канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў «Арсенале»[12]. У снежні 2022 года пакінуў клуб услед за галоўным трэнерам Паўлам Кірыльчыкам[13]. У студзені 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ[14]. Застаўся памочнікам галоўнага трэнера барысаўчан і пасля прызначэння ў студзені 2024 года на гэтую пасаду Ігара Крывушэнкі[15]. У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[16]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia