Арцём Уладзіміравіч Канцавы
Арцём Канцавы (нар. 20 мая 1983, Гомель) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2008). У цяперашні час працуе трэнерам у барысаўскім БАТЭ. Клубная кар’ераВыхаванец гомельскага футбола, у маладым узросце апынуўся ў барысаўскім БАТЭ. Пазней гуляў у Расіі, але ў 2005 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы адным з асноўных ігракоў мінскага МТЗ-РІПА. У 2009 годзе перайшоў у «Спартак» з Нальчыка. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў БАТЭ, пасля чаго быў выкуплены барысаўскім клубам. У БАТЭ спачатку трывала гуляў у асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка або правага паўабаронцы. У 2013 годзе стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна, што ў многім было звязана са зменай тактычнай схемы барысаўчан, якія сталі гуляць без ярка выражаных флангавых паўабаронцаў, а на вастрыні атакі Канцавы не здолеў скласці канкурэнцыю Віталю Радзівонаву. У выніку па заканчэнні сезона 2013 пакінуў БАТЭ ў статусе свабоднага агента і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У жодзінскім клубе стаў іграком асновы, спачатку гуляў у цэнтры атакі, але потым стаў выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга нападніка. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[5]. У пачатку сезона 2015 не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся і трывала з’яўляўся на полі, але карыснымі дзеяннямі (галамі або пасамі) не адзначаўся. У ліпені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Неўзабаве пасля раставання з жодзінскім клубам апынуўся ў стане гродзенскага «Нёмана», з якім 24 ліпеня падпісаў кантракт[7]. У складзе «Нёмана» стаў асноўным цэнтральным нападнікам. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[8]. У сезоне 2016 заставаўся трывалым іграком асновы, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. У лютым 2017 года падпісаў новае пагадненне з «Нёманам»[9]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей толькі выхадзіў на замену, а ў канцы сезона стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага абаронцы. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[10], а ў студзені 2019 года падоўжыў кантракт яшчэ на адзін год[11]. У сезонах 2018—2019 рэдка з’яўляўся на полі, шмат прапускаў з-за траўм. У снежні 2019 года пакінуў «Нёман»[12]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. З 2006 па 2008 гады выступаў за нацыянальную зборную. Трэнерская кар’ераУ пачатку 2020 года трэніраваўся з мінскім НФК, аднак у лютым прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[13]. У сакавіку 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля барысаўскага БАТЭ[14], дзе працаваў на працягу двух гадоў. У студзені 2022 года перайшоў на працу з юнацкай камандамі клуба[15]. У студзені 2023 года зноў стаў трэнерам у дублі БАТЭ[16]. У студзені 2024 года стаў памочнікам Ігара Крывушэнкі ў асноўнай камандзе барысаўчан[17]. У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[18]. Сям’яМалодшы брат Арцёма, Сяргей, таксама з’яўляецца футбалістам. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia