Аляксей Юр’евіч Панкавец
Аляксей Панкавец (нар. 18 красавіка 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у літоўскім клубе «Дайнава» з Алітуса. Клубная кар’ераВыступаў за розныя беларускія клубы, у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны ў складзе «Гомеля». Потым на працягу трох гадоў гуляў ва Украіне за клуб «Харкаў». У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Мінск», брэсцкае «Дынама». У студзені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», але ў мінскім клубе не здолеў стаць іграком асновы. У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. Сезон 2014 распачаў на лаўцы запасных. У сярэдзіне сезона некаторы час выкарыстоўваўся як левы паўабаронца, але потым вярнуўся на левы фланг абароны. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[4]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным левым абаронцам каманды, толькі канец сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У студзені 2016 года зноў падоўжыў пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[5], у новым сезоне стаў капітанам каманды. 30 красавіка 2016 года, згуляўшы супраць «Крумкачоў», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея Алейнікава[6]. У студзені 2017 года стала вядома, што Панкавец застанецца ў Жодзіна і на наступны сезон[7]. Трэнерская кар’ераУ студзені 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Тарпеда-БелАЗ»[8], дзе неўзабаве стаў памочнікам галоўнага трэнера. Пакінуў жодзінскі клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 года[9]. У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага «Дынама» ў якасці трэнера па АФП[10]. Пасля прызначэння ў канцы 2022 года новым галоўным трэнерам дынамаўцаў Вадзіма Скрыпчанкі не трапіў у яго штаб[11]. У лютым 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб літоўскай «Дайнавы», дзе стаў дапамагаць Сяргею Кузняцову ў асноўнай камандзе, а таксама ўзначаліў рэзервовую каманду «Дайнава B» у Трэцяй лізе. У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[12], у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[13]. Міжнародная кар’ераУ 2006 годзе згуляў два матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia