Вячаслаў Паўлавіч Глеб
Вячаслаў Глеб (нар. 12 лютага 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2011). Клубная кар’ераУ 2001 годзе заключыў кантракт з нямецкім «Штутгартам», дзе гуляў яго старэйшы брат Аляксандр Глеб. Прайсці ў асноўную каманду не здолеў, згуляў за «Штутгарт II» 25 матчаў і забіў 5 галоў. Потым перайшоў у «Гамбург». У 2005 годзе гуляў за швейцарскі «Грасхопер». Пасля вярнуўся ў Беларусь, падпісаў кантракт з мінскім МТЗ-РІПА. Глеб мог перайсці ў шатландскую лігу ў клуб «Хартс», але пераход не адбыўся. У 2009—2010 гадах гуляў за кітайскія каманды «Шанхай Шэньхуа» і «Шэньчжэнь Рубі». У 2011 годзе падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». Пасля змены трэнера, Глеб не праходзіў у галоўную каманду, а гуляў за дубль. Летам кантракт з «Дынама» быў разарваны. Другую палову сезона Глеб правёў у нямецкім «Франкфурце», але пасля змены трэнера пакінуў каманду. У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем». Дапамог клубу выйграць Суперкубак 2012, аформіўшы дубль у вароты БАТЭ. У ліпені 2012 года спыніў супрацоўніцтва з гомельскім клубам, а ў верасні ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам АЕЛ другога дывізіёна Грэцыі[3]. У студзені 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[4], дзе стаў іграком асновы. За два сезоны ў жодзінскім клубе забіў 11 галоў і аддаў 16 галявых перадач. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[5]. У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта з жодзінскім клубам стаў трэніравацца з «Іслаччу»[6]. У сакавіку галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка абвясціў, што Глеба не будзе ў камандзе ў новым сезоне[7]. Пазней Вячаслаў далучыўся да складу «Крумкачоў», з якімі 28 сакавіка падпісаў паўгадавы кантракт[8]. Стаў асноўным нападнікам сталічнага клуба, улетку падоўжыў кантракт да канца сезона. У снежні 2016 года кантракт Глеба з «Крумкачамі» скончыўся, але ў пачатку 2017 года ён пачаў трэніравацца разам з камандай і ў сакавіку падпісаў новы кантракт да канца 2017 года[9]. Пасля прыходу ў канцы мая на пасаду галоўнага трэнера Аляксея Кучука страціў месца ў аснове. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі»[10]. Неўзабаве пасля зыходу са сталічнага клуба падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца сезона[11]. У складзе «Нёмана» неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. У лістападзе 2017 года стала вядома, што Вячаслаў падоўжыў кантракт з гродзенцамі[12]. У сезоне 2018, аднак, толькі тройчы выйшаў на замену. У ліпені 2018 года стала вядома, што Вячаслаў пакінуў «Нёман»[13]. У студзені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[14], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У 2020 годзе згуляў за каманду ў двух матчах Першай лігі, пасля чаго пакінуў «Арсенал» і завяршыў кар’еру. У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[15]. Міжнародная кар’ераГуляў за нацыянальную зборную Беларусі з 2004 года. Першы гол забіў у браму зборнай Турцыі 18 жніўня 2004 года. Усяго адзначыўся 12 галамі. Дасягненні
Грамадска-палітычныя поглядыУ сакавіку 2017 года ў інтэрв’ю Радыё Свабода Вячаслаў Глеб адзначыў, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг з’яўляюцца адвечнымі сімваламі Беларусі[16]. У кастрычніку 2018 года Вячаслаў Глеб разам з жонкай наведалі рэстарацыю, пабудаваную ў ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты. У гэты час актывісты ладзілі акцыю супраць рэстарацыі. Глеб разам з жонкай раскрытыкавалі дзеянні актывістаў, ужываючы абразу[17]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia