Юрый Уладзіміравіч Цыгалка
Юрый Цыгалка (нар. 27 мая 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік. Клубная кар’ераВыхаванец мінскага «Дынама», гуляў спачатку за гэты клуб, потым гуляў у брэсцкім «Дынама», Казахстане і Румыніі. З 2010 года быў асноўным брамнікам салігорскага «Шахцёра», з якім чатыры разы запар выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату. У сезоне 2013 доўгі час дапамагаў «Шахцёру» трымаць лідарства, выдаўшы «сухую» серыю з 918 хвілін[1]. У жніўні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў канец сезона. У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр»[2] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[3]. Міжнародная кар’ераБыў іграком моладзевай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі ўлетку 2004 года. У 2002—2003 гадах гуляў таксама за нацыянальную зборную. Сям’яУ Юрыя быў брат-блізнюк Максім (1983—2020), таксама футбаліст, які рана завяршыў кар’еру з-за траўмы. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia