Павел Васілевіч Кірыльчык
Павел Кірыльчык (нар. 4 студзеня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы. Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў мінскім «Тарпеда-МАЗ», пасля доўгі час гуляў ва Украіне. У 2010 годзе перайшоў у клуб «Мінск», з якім выйграў бронзу чэмпіянату 2010. Потым год гуляў за казахстанскі «Кайрат». У студзені 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Гомелем». У сезоне 2012 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але стаў адзіным іграком асноўнага складу, які застаўся ў клубе на наступны сезон. Сезон 2013 распачынаў як цэнтральны абаронца, але потым стаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У ліпені 2013 года, пасля зыходу з «Гомеля» Сяргея Канцавога, стаў капітанам каманды. У пачатку сезона 2014 быў пазбаўлены капітанства, а ў канцы красавіка 2014 года галоўны трэнер Аляксей Мяркулаў увогуле перавёў Кірыльчыка ў дубліруючы склад. Пасля прызначэння ў маі 2014 года галоўным трэнерам Уладзіміра Гольмака вярнуўся ў аснову і замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[3]. У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[4]. У складзе «Граніта» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» разарваў кантракт з клубам і неўзабаве папоўніў склад «Іслачы»[5]. Спачатку гуляў у аснове «Іслачы», але ў верасні атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. У красавіку і маі 2017 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[7] і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[8]. Спачатку трывала гуляў у аснове магіляўчан, пазней з-за траўмы страціў месца ў складзе. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[9]. У студзені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[10], дзе замацаваўся ў складзе, стаў капітанам каманды, а таксама гуляючым трэнерам. Міжнародная кар’ераЗгуляў у некалькіх матчах за моладзевую і нацыянальную зборныя на працягу 2002—2006. Трэнерская кар’ераУ верасні 2020 года, пасля адстаўкі Сяргея Ясковіча, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Арсенала» да канца сезона[11]. Тады ж спыніў выступы ў якасці футбаліста. У сезоне 2021 ужо стаў паўнамоцным галоўным трэнерам каманды і вывеў яе ў Вышэйшую лігу, аднак па выніках сезона 2022 «Арсенал» вярнуўся ў Першую лігу. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў дзяржынскі клуб[12]. З лета 2023 года стаў працаваць трэнерам у расійскай юнацкай школе «Майстар-Сатурн» з Маскоўскай вобласці[13], дзе працаваў да снежня 2023 года. У студзені 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб маскоўскага «Тарпеда»[14]. У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[15]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia