Андрэй Сяргеевіч Саковіч
Андрэй Саковіч (нар. 15 красавіка 1992, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік. Клубная кар’ераВыхаванец «Гомеля», з 2008 года выступаў за дубль. У сезоне 2010 быў асноўным брамнікам фарм-клуба «Гомель-2», які гуляў у Другой лізе. З 2012 года стаў асноўным брамнікам дубля. Тады ж пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Гомель» 12 ліпеня 2012 у матчы Лігі Еўропы супраць фарэрскага «Вікінгура» (4:0). 25 лістапада 2012 згуляў свой першы матч у Вышэйшай лізе (супраць «Белшыны», 1:3). З 2013 перастаў з’яўляцца ў аснове, толькі зрэдку трапляў на лаўку запасных, выступаў за дубль. У выніку ў снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб[3]. Аднак праз некаторы час «Гомель» пакінуў таксама асноўны брамнік Андрэй Клімовіч, і Саковіч вярнуўся ў каманду, у лютым 2015 падоўжыўшы кантракт[4]. Сезон 2015 Андрэй пачаў у якасці асноўнага брамніка «Гомеля». Са жніўня саступіў месца ў аснове Алегу Кавалёву, але ў кастрычніку вярнуў месца ў старце. Пасля вылету «Гомеля» ў Першую лігу застаўся ў камандзе, але ў сезоне 2016 не з’яўляўся на полі. У жніўні 2016 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком «Ліды»[5], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў лідскі клуб[6]. У студзені 2017 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», які ўзначаліў былы трэнер «Гомеля» Алег Кубараў[7]. Аднак ужо ў сакавіку 2017 года пакінуў «Шахцёр», так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[8], і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[9]. У складзе бабруйскага клуба стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Белшыну». У студзені 2018 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[10]. Быў асноўным брамнікам жыткавіцкага клуба. У сакавіку 2019 года разарваў кантракт з ЮАС і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваўся ў складзе з Яўгенам Грэмзам. У студзені 2020 года перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[11]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў адным матчы — 6 чэрвеня супраць «Асіповічаў» у Кубку Беларусі. У ліпені 2020 года разарваў кантракт з клубам[12] і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», дзе стаў другім брамнікам, тройчы згуляў за каманду ў Вышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі. У сакавіку 2021 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама», дзе быў асноўным брамнікам у Другой лізе. У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам[13]. Пакінуў «Паперпрам» у студзені 2024 года[14]. Міжнародная кар’ераУ 2012—2013 гадах прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі, але пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Адзіны раз выйшаў на поле 14 жніўня 2012 года ў матчы супраць Чарнагорыі на турніры памяці Валерыя Лабаноўскага ў Кіеве. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia