Антон Васілевіч Шэпелеў
Антон Шэпелеў (нар. 8 лістапада 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Орша». Клубная кар’ераЗ 2007 года пачаў гуляць за дубль магілёўскага «Дняпра». У 2009—2010 гадах гуляў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года вярнуўся ў Магілёў, зноў стаў гуляць за дубль, пры гэтым часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе. Па выніках сезона 2011 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Антон перабраўся ў першалігавую «Смаргонь», а праз год апынуўся ў «Хіміку». У ліпені 2014 года вярнуўся ў Вышэйшую лігу, падпісаўшы кантракт з «Дняпром» да 2017 года[3]. У «Дняпры» знаходзіўся на лаўцы запасных і не здолеў выратаваць каманду ад чарговага вылету ў Першую лігу. У сезоне 2015 у Першай лізе трывала гуляў у аснове магіляўчан. У лютым 2016 года разарваў пагадненне з магілёўскім клубам[4] і далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[5]. У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Дняпро»[6], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, але пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў»[8], аднак не меў трывалага месца ў складзе каманды, часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў смалявіцкі клуб[9]. У жніўні 2019 года папоўніў склад гомельскага «Лакаматыва»[10], дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года зноў далучыўся да «Дняпра»[11]. Замацаваўся ў складзе і стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2020 дапамог «Дняпру» перамагчы ў Другой лізе. З чэрвеня па верасень 2021 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[12]. У лютым 2022 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[13]. Замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы пінчукоў. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[14], у снежні 2023 года падоўжыў пагадненне яшчэ на год[15]. У ліпені 2024 года пакінуў «Хвалю»[16] і неўзабаве далучыўся да «Оршы»[17]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia