Аніцэт (Папа Рымскі)
Аніцэт (лац.: Anicetus; ? — 165/166) — біскуп рымскі (154/155 — 165/166), прылічаны да святых. БіяграфіяЗвестак пра Аніцэта амаль няма. Паводле Liber Pontificalis быў сірыйцам з Эдэсы. Вядома толькі, што ў час яго пантыфікату Рым наведаў вядомы біскуп Смірны Палікарп (пам. ~163), каб узгадніць з рымскай царквой дысцыплінарныя пытанні, датычныя ўсталявання даты святкавання Вялікадня, а таксама пазіцыі царкоўнай іерархіі ў дачыненні да новых хрысціянскіх плыняў, якія пагражаюць расколам. Гаворка ішла ў асноўным пра погляды фрыгійскага селяніна Мантана і яго вучняў, якія прапагандавалі хрысціянства, у якім акцэнт рабіўся на індывідуальных дзеяннях Святога Духа ў рэлігійных перажываннях; а таксама пра дзейнасць Маркіёна — заможнага купца з Сінопу, які сцвярджаў, што хрысціянства павінна адкінуць Стары запавет і развіваць дактрыну выключна ў духу пасланняў апостала Паўла. Маркіён прыбыў у Рым і ахвяраваў хрысціянскай суполцы значную суму (200 тыс. сестэрцый) і частку сваёй бібліятэкі. Рада старэйшын, пра ролю Аніцэта крыніцы не згадваюць, адхіліла вучэнне Маркіёна, вярнула яму грошы, але пакінула бібліятэку. Маркіён заснаваў у Рыме ўласную суполку, якая знайшла паслядоўнікаў ва ўсходніх і заходніх правінцыях Рымскай імперыі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia