Віктар I (Папа Рымскі)

Віктар I
лац.: Victor I
14-ы папа
189 — 199
Папярэднік Алеўтэр, Папа Рымскі
Пераемнік Сефірын (Папа Рымскі)

Дзейнасць клірык
Нараджэнне невядома
Смерць 28 ліпеня 199
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар I (лац.: Victor) (? — 199) — біскуп Рыма з 189 па 199. Святы.

Нарадзіўся ў правінцыі Africa Proconsularis, служыў архідыяканам. Пасля абрання актыўна ўдзельнічаў у спрэчцы аб часе святкавання Вялікадня. У 196 гозе склікаў у Рыме сабор, на якім быў замацаваны заходні звычай святкавання Вялікадня — у нядзелю, якая ідзе за Страсной пятніцай. Хрысціянскія цэрквы ў Малой Азіі не прынялі гэтых новаўвядзенняў, за што былі адлучаны біскупам Віктарам ад царквы. Гэты крок выклікаў да яго апазіцыю ў заходніх біскупствах, і ў выніку біскуп Віктар вымушаны быў зняць сваё адлучэнне.

Пераклаў богаслужэнне ў Рыме з грэчаскай на лацінскую мову. Пазней быў кананізаваны[1].

Крыніцы

  1. Виктор I (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya