Сільверый (Папа Рымскі)
Святы Сільверый мучанік, Папа Рымскі (536—537). БіяграфіяПасля смерці Агапія Юсцініян паслаў у Рым свайго кандыдата на папскі прастол, асабістага сябра і сакратара Агапія. У гэты час у Італіі адбывалася вайна між Візантыяй і Остгоцкім каралеўствам, і стаўленік Візантыі не быў даспадобы каралю Тэадагату, таму яшчэ да прыезду Вігілія кароль Тэадагат паставіў Папам Сільверыя. Кананічныя правілы пры гэтым прызначэнні былі парушаны. Паводле «Папскай кнігі», у ход былі пушчаны пагрозы, подкупы, суворыя пакаранні «непаслухмяных». Калі візантыйская армія падступіла да Рыму, кароль Тэадагат збег, настрою да супраціву візантыйскім войскам у горадзе не было. Сільверый уступіў у патаемныя перамовы з візантыйскім генералам Велізарыем, адкрыў яму браму Рыму. Пасля новай аблогі Рыму, гэтым разам остгоцкім каралём Віцігесам, у горадзе пачаўся голад. Агенты Вігілія вінавацілі ва ўсім Сільверыя, і насельніцтва Рыму Сільверыю таксама не давярала. Пад уплывам абуранага народу Сільверыя скінулі з папскага прастолу, выслалі ў Патару (Малая Азія).[2] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia