Пасхалій I
Пасхалій I (лац.: Paschalis PP. I), свецкае імя Паскуале Масімі (італ.: Pascuale Massimi; ?, Рым — 11 лютага 824, Рым) — Папа Рымскі з 25 студзеня 817 года па 11 лютага 824 года. Папа паходзіў з Рыма. БіяграфіяДа абрання Папам з’яўляўся абатам манастыра Святога Стэфана ў базіліцы Святога Пятра. Спрабаваў аб’яднаць у сваіх руках свецкую і царкоўную ўлады. Займаў рэзка адмоўную пазіцыю па дачыненні да Людовіка Пабожнага, абвінавачваўся ва ўжыванні катаванняў да прыхільнікаў Людовіка, але сваю віну адмаўляў. Клапаціўся пра місіянерства ў скандынаўскіх краінах. Прыняў у Рыме грэчаскіх манахаў, уцекачоў ад візантыйскага іканаборства. Дзякуючы ім, застаецца самым вядомым з раннесярэднявечных папаў, бо ён намаляваны на мазаіцы ў апсідзе цэркваў Санта-Праседэ, Санта-Марыя-ін-Домніка і Санта-Чэчылія-ін-Трастэверэ[2]. Памерлага Папу рымляне не дазволілі пахаваць у базіліцы Святога Пятра. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia