Сімпліцый (Папа Рымскі)
Сімпліцый (лац.: Simplicius PP.; Цівалі — 10 сакавіка 483, Рым) — Папа Рымскі з 3 сакавіка 468 года па 10 сакавіка 483 года. Паходзіў з горада Цівалі. БіяграфіяПадчас панавання Сімпліцыя была скасавана Заходняя Рымская імперыя, а Адаакр стаў кіраўніком Італіі. Разам з тым, Сімпліцый спрабаваў захаваць прэстыж рымскай кафедры і ўступаў у дагматычныя спрэчкі з канстанцінопальскім патрыярхам Акакіем і візантыйскім імператарам Зянонам. Сімпліцый вёў актыўнае царкоўнае будаўніцтва. Ён упершыню пераабсталяваў паганскі храм Фаўна на Цэлыі ў хрысціянскую царкву-базіліку, прысвечаную першамучаніку Стэфану. Яму ж Сімпліцый прысвяціў яшчэ царква ў Сан-Ларэнца, а царкву на Эсквіліне апосталу Андрэю. Паводле календаоу Рымска-каталіцкай царквы дзень памяці Сімпліцыя святкуецца 10 сакавіка[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia