Армяністыка
![]() Армяністыка, арменалогія, арменазнаўства (арм.: Հայագիտություն, англ.: Armenology) — падзел навукі, што займаецца вывучэннем армянскай мовы, гісторыі і культуры армянскага народа. Гісторыя і развіццё. XVII — пачатак XX стагоддзя![]() Як самастойная навука армяністыка фармавалася ў XVII—XVIII стагоддзях, хоць цікавасць да Арменіі і армянскага народа назіралася яшчэ з антычнасці. Да XX стагоддзя армяністыка развівалася галоўным чынам за межамі Арменіі — у Еўропе і Расіі. Сярод галоўных яго цэнтраў — Венецыя, Вена, Масква, Санкт-Пецярбург, Тыфліс, Канстанцінопаль, Парыж, Лондан, Берлін, Лейпцыг, у самой Арменіі — Вагаршапат. Армяністыка цесна ўзаемазвязана з візантыстыкай, каўказазнаўствам, урарталогіяй, усходазнаўствам і іншымі кірункамі навукі[1][2]. Лінгвістыка![]() Ужо на мяжы XVII—XVIII стагоддзяў армянскія мысляры працуюць на подступах да параўнальна-гістарычнага мовазнаўства[3]. АрхеалогіяУ Арменіі археалагічныя працы былі распачаты яшчэ напачатку XIX стагоддзя, аднак першыя сур'ёзныя раскопы пачаліся толькі з 1870-х гадоў. Адменна важнымі апынуліся раскопы Мікалая Мара ў Ані (1892—1893, 1904—1917) а таксама В. Белкі і К. Хехман-Хаупта ў Тапрак-Кале (Ван). У гэтай сферы важную ролю гулялі А. Калан тар (кіраваў раскопамі ў Ані ў 1914 годзе, а потым і ў многіх рэгіёнах Арменіі, заснаваў кафедру археалогіі ў Ерэванскім універсітэце), Т. Тараманян і іншыя[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia