Артур Шапенгаўэр
Артур Шапенгаўэр (ням.: Arthur Schopenhauer; 22 лютага 1788, Данцыг (цяпер Гданьск) — 21 верасня 1860, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філосаф. Адзін з самых вядомых мысляроў ірацыяналізму, мізантроп, меў прыхільнасць да нямецкага рамантызму, захапляўся містыкай, вывучаў філасофію Імануіла Канта і філасофскія ідэі Усхода (у яго кабінеце стаялі бюст Канта і бронзавая статуэтка Буды), Упанішады, а таксама стоікаў — Эпіктэта, Авідзія, Цыцэрона і іншых, крытыкаваў сваіх сучаснікаў Гегеля і Фіхтэ. Называў існы свет, у супрацьпастаўленне сафістычным, як ён выказваўся, ізмышленнем Лейбніца, — «найгоршым з магчымых светаў», за што атрымаў мянушку «філосафа песімізму». Асноўная філасофская праца — «Свет як воля і ўяўленне» (1819), каментаваннем і папулярызацыяй якой Шапенгаўэр займаўся да самой смерці. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia