Арцём Юр’евіч Татарэвіч
Арцём Татарэвіч (нар. 28 студзеня 1992) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераВыхаванец пінскай СДЮШАР-3, з 2009 года выступаў за пінскую «Хвалю», дзе з цягам часу стаў асноўным абаронцам. У жніўні 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Дэбютаваў за асноўную каманду 21 верасня 2013 года ў матчы супраць «Нафтана». Пасля стаў трывала з’яўляцца ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2014 ужо стаў асноўным левым абаронцам клуба, правёў 28 матчаў у чэмпіянаце (з 32). Па заканчэнні сезона 2014 быў прызваны на службу ва Узброеныя Сілы[4]. 13 снежня 2014 года прыняў ваенную прысягу[5]. У студзені 2015 года стала вядома, што з-за службы Арцём прапусціць сезон 2015[6]. Тым не менш, у 2015 годзе двойчы згуляў за дынамаўцаў у Кубку Беларусі. У чэрвені 2016 года пасля заканчэння службы вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[7]. У другой палове сезона 2016 выступаў за дубль брэстчан, у асноўнай камандзе не з’яўляўся на полі. З лютага 2017 года трэніраваўся з «Хваляй» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе «Хвалі» зноў стаў асноўным абаронцам. У лютым 2018 года падоўжыў пагадненне на наступны сезон[9]. У студзені 2019 года ў чарговы раз падоўжыў кантракт[10]. У сезоне 2019, як і ў папярэдніх, заставаўся трывалым іграком асновы. У пачатку 2020 года пачаў рыхтавацца з «Хваляй» да сезона і ў лютым падпісаў новы кантракт[11]. У 2020—2021 гадах стаў радзей з’яўляцца на полі. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Хвалю»[12]. Хутка стаў трэніравацца з пінскім «Стэнлесам», у сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды, аднак неўзабаве пакінуў «Стэнлес», не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах, і перайшоў на адміністратарскую працу ў «Хвалі»[13]. З другой паловы 2022 года зноў стаў трапляць у заяўку «Хвалі» ў якасці іграка, а ў 2023 годзе восем разоў выхадзіў на поле ў Першай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia