Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт

Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Карэліцкі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 231430, Гродзенская вобласць, г.п. Карэлічы, вул. 17 Верасня, 9
Старшыня Андрэй Валер’евіч Гардзей
Сайт korelichi.gov.by

Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Карэліцкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Карэлічаў у будынку на вул. 17 Верасня, 9.

Структура

  • Фінансавае ўпраўленне
  • Аддзел унутраных спраў
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
  • Аддзел па рабоце з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
  • Аддзел землеўпарадкавання
  • Упраўленне справамі
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
  • Аддзел эканомікі
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
  • Упраўленне адукацыі
  • Сектар культуры
  • Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
  • Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва
  • Аддзел ЗАГС

Старшыні

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
  2. Губернатор Гродненской области Владимир Караник представил активу Кореличского района нового руководителя. www.novgazeta.by. Праверана 22 мая 2025.

Спасылкі

  • korelichi.gov.by — афіцыйны сайт Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya